Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі 2018 года

Дата: 6 января 2019 в 15:46, Обновлено 9 марта 2021 в 19:04

Вынікі 2018 года

Навагоднія ранішнікі

28 снежня ва ўстанове адукацыі адбыліся навагоднія ранішнікі: для вучняў пачатковых класаў -- ранішнік "Навагодняя казка",  для вучняў 5-8 класаў -- ранішнік "Як Бабкі-Ёжкі жаніхоў шукалі", для вучняў старэйшых класаў -- баль-маскарад "Прыгоды Снягурачкі".

Аздараўленчы лагер "Зімовы гарадок"

З 26 снежня 2018 года па 4 студзеня 2019 года ва ўстанове адукацыі працаваў аздараўленчы лагер "Зімовы гарадок" для вучняў 6-14 гадоў.

Дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды"

20 снежня акцябраты і піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова, а таксама актывісты пярвічкі ГА "БРСМ" правялі дабрачынную акцыю "Цуды на Каляды".

На працягу снежня  вучні і іх бацькі, педагогі сабіралі падарункі для дзяцей-інвалідаў, дзяцей АПФР, дзяцей з  сямей СНС, прыёмных дзяцей, а таксама працавала Майстэрня Дзеда Мароза па вырабу віншавальных паштовак і сувеніраў для адзінока пражываючых жыхароў і пажылых у сацыяльных  палатах Забалацкай бальніцы. 

Для дзяцей, які патрабуюць асаблівай увагі,  у школе была арганізавана сустрэча з Дзедам Марозам і Снягурачкай, якія павіншавалі з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі, а актывісты дружыны і пярвічкі падырылі падарункі.

Піянеры і акцябраты з выхавацелем групы падоўжанага дня Р.І.Чапля наведалі адзінокіх жыхароў,  якія знаходзяцца ў Забалацкай бальніцы, пачыталі ім віншаванні,  падарылі сувеніры-елачкі і паштоўкі.

8 снежня піянеры і акцябраты піянерскай дружыны імя Юрыя Смірнова ў рамках дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды"  наведалі навучэнцаў  УА "Радунскі дзяржаўны сацыяльна-педагагічны цэнтр", падарылі ім цацкі і разам пазабаўляліся.

Акцыя "Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям"

На працягу снежня валанцёрскія і цімураўскія атрады школы прынялі ўдзел у акцыі "Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям".

Актывісты наведалі сваіх падшэфных Карпянковых Аляксандру Дмітрыеўну і Яўгенія Наумавіча, Бужынскую Леакадзію Яўгенеўну, Шэрневіч Ірыну Лук'янаўну,  Мерляка Вячэслава Аляксандравіча, Вашчыла Мечыслава Станіслававіча і ачысцілі іх двары ад снегу.

Адкрыты дыялог "Будучае Беларусі - гэта мы!"

20 снежня адбыўся адкрыты дыялог "Будучае Беларусі - гэта мы!" у рамках праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна".

Навучэнцы 9-11 класаў абмеркавалі сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі Беларусі: правядзенне дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці", правядзенне ў Беларусі конкурса "Дзіцячае Еўрабачанне-2018", пытанні аб павышэнні эфектыўнага будаўнічага комплекса Беларусі.

22 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна, тэмай якога было   " Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада».

Раённы этап інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Піянерскі КВІЗ"

15 снежня ў ДУА "Воранаўская сярэдняя школа" Дружыну імя Юрыя Смірнова на   раённым этапе інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Піянерскі КВІЗ"  прадставіла каманда "Смірноўцы" (вучні 7-9 кл.)

24 лістапада ў піянерскай дружыне імя Юрыя Смірнова прайшоў дружынны этап рэспубліканскай інтэлектуальна-забаўляльнай гульні "Піянерскі КВІЗ". Удзел у гульні прынялі піянеры 6-8 класаў. 

Акцыя "Нашы дзеці"

10 снежня 8 навучэнцаў нашай школы прынялі ўдзел у конкурсна-забаўляльнай праграме адкрыцця самай маштабнай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"  у Воранаўскім гарадскім Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Тыдзень інфарматыкі ў рамках акцыі "Гадзіна Кода»

Навучэнцы 1-11 класаў установы адукацыі з 3 па 8 снежня прынялі ўдзел у тыдні інфарматыкі ў рамках акцыі "Гадзіна Кода».

Рабяты, пад кіраўніцтвам настаўніка інфарматыкі Г.Ч.Цыбулька, з захапленнем глядзелі відэаролікі, удзельнічалі ў розных гульнях, турнірах, КВЗ, пазнаёміліся з прафесіямі будучыні, а затым з вялікім жаданнем працавалі на онлайн трэнажорах. Усяго паўдзельнічалі ў 18 мерапрыемствах 229 навучэнцаў (100%).

Сустрэча з начальнікам следчага камітэта Воранаўскага РАУС

7 снежня адбылася сустрэча з начальнікам следчага камітэта Воранаўскага РАУС Кашлеем А.А. па пытаннях дарожна-транспартнага траўматызму.

Пасяджэнне "круглага стала" "Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі сярод моладзі на аснове жыццёвых навыкаў"

6 снежня адбылося пасяджэнне "круглага стала" "Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі сярод моладзі на аснове жыццёвых навыкаў" для навучэнцаў 9-11 класаў. 

На пасяджэнне "круглага стала " старшакласнікі сабраліся,  каб высветліць што такое ВІЧ / СНІД, механізм пранікнення ВІЧ-інфекцыі ў арганізм чалавека і шляхі перадачы ВІЧ.

Педагог-арганізатар  прапанавала   абмеркаваць праблему ВІЧ-інфекцыі, выкарыстоўваючы метад кейсаў. За аснову  ўзяла відэакейсы фільма "Вышэй за неба", знятага  ў Беларусі для прыцягнення ўвагі моладзі да праблемы ВІЧ/СНІД.
 Паглядзеўшы відэакейс, навучэнцы  вырашалі  праблему з пункту гледжання сваёй  ролі (карткі з ролямі атрымалі раней).

На прыканцы пасяджэння навучэнцы атрымалі буклет "Знай, каб жыць"

Сустрэча  з інспектарам па справах непаўналетніх Воранаўскага РАУС

19 лістапада  адбылася сустрэча  навучэнцаў 6-11 класаў з Валчэцкім А.У., інспектарам па справах непаўналетніх Воранаўскага РАУС, па пытаннях прафілактыкі супрацьпраўных дзеянняў.

Адзіны дзень здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў»

З 12 па 15 лістапада 2018 года ва ўстанове адукацыі праходзілі мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай антытытунёвай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі і ў сувязі з правядзеннем Адзінага дня здароўя «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў».

Мэта акцыі: прасоўванне ідэй здаровага ладу жыцця, прафілактыка ўжывання тытунёвых вырабаў сярод падлеткаў і моладзі.

Міжнародны онлайн-конкурс па інфарматыцы і вылічальнай логіцы «Бобёр 2018»

З 8 па 20 лістапада 2018 гада ва ўстанове адукацыі прайшоў Міжнародны онлайн-конкурс па інфарматыцы і вылічальнай логіцы «Бобёр 2018».

Прынялі ўдзел 200 навучэнцаў 2-11 класаў, што склала 87,3% ад агульнай колькасці навучэнцаў школы. 

Нашы пераможцы:

Дыплом II ступені: Дудко Анастасія, вучаніца 7 класа, Фірыновіч Анастасія, вучаніца 9 класа

Дыплом III ступені: Кучынскі Яўген, вучань 4 класа, Актуновіч Караліна і Аўхім Карына, вучаніцы 9 класа

Канцэрт ваеннага аркестра пагранічнага атрада г. Ліды

15 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў канцэрт ваеннага аркестра пагранічнага атрада г. Ліды.

Семінар "Рэгуляванне кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў"

05.11.2018г. на базе ўстановы адукацыі адбыўся семінар "Рэгуляванне кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў" з удзелам прадстаўніка Гродзенскага АІРА  - Бархерыт Г.Я., дацэнта кафедры ППСА, кандыдата педагагічных навук.

Акцыя "Утульны двор - цёплы дом"

На працягу кастрычніка валанцёрскія і цімураўскія атрады школы прынялі ўдзел у акцыі "Утульны двор - цёплы дом". 

Атрад "Усмешка"  дапамаглі адзінока пражываючаму Вашчылу Мечыславу Станіслававічу ў падрыхтоўцы да зімовага перыяду.

Вучні 7 А класа  наведалі Кузміча Пятра Станіслававіча і дапамаглі ў навядзенні парадку на тэрыторыі каля дома.

Вучні 6 А класа пабывалі ў Сураўца Анатолія Анатольевіча.

Экскурсія ў аквапарк "Азёрны"

31.10.2018г. вучні 6 - 9 класаў разам з класным кіраўніком 8 "А" класа Міхайлавай Я.Я. і Цыбулька В.Ю. пабывалі на экскурсіі ў аквапарку "Азёрны"

Аздараўленчы лагер "САМІ"

З 29 кастрычніка па 6 лістапада ў школе працаваў аздараўленчы лагер "САМІ"

Ранішнік "Залатая восень"

26 кастрычніка вучні 2 класса з класным кіраўніком Венцкевіч І.Д. правялі ранішнік "Залатая восень"

На пачатку вучні 2 класа хлебам-соллю запрасілі ўсіх да прагляду асенняй казкі. У госці да школьнікаў завітала Восень, але яе прагналі...і наступіла студзёная зіма. Дрэвы, лясныя звяры і птушкі, агародніна ўсім прысутным расказалі як цяжка выжыць, калі пасля гарачага лета наступае зіма. Для таго,  каб вярнулася Восень вучні ўдзельнічалі ў конкурсах, а  цёплы асенні дождык прывёў Восень. Усё вярнулася на сваё месца - пасля лета наступіла залатая восень. Вучні 1-4 класаў спявалі для яе песні, танцавалі, частавалі караваем. 

Таксама вучні 2-3 класаў арганізавалі выставу "Дары восені"

Акцыя "Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым"

З 16 кастрычніка па 31 кастрычніка да свята "Дзяды" ў Воранаўскім раёне праходзіць акцыя "Гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым".

Валанцёрскія і цімураўскія атрады нашай установы адукацыі далучыліся да правядзення акцыі. Цімураўскі атрад "Ветразь" (7 "Б" клас)  ачысціў ад апаўшай лістоты тэрыторыю каля помніка ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг.Забалаць, а валанцёры атрада "Міласэрнасць" (11 клас) навялі парадак на магіле невядомых салдат на Забалацкіх могілках.

Адкрыты дыялог "Сувязь пакаленняў"

24 кастрычніка ў пярвічнай арганізацыі  НПК Забалацкія яслі-сад - сярэдняя школа ГА "БРСМ" адбыўся адкрыты дыялог "Сувязь пакаленняў" да 100-годдзя УЛКСМ  у рамках праекта "Сустрэчы на ўсе 100".

 Аб дзейнасці Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі вучням 9-11 класаў  расказала   ветэран Камсамольскага руху, ветэран працы, старшыня Воранаўскага раённага Савета ветэранаў Нэлі Казіміраўна Пушнянкова. А таксама Нэлі Казіміраўна арганізавала для вучняў выставу камсамольскіх значкоў, грамат, фотаальбомаў.   Аб дзейнасці раённай арганізацыі БРСМ і аб новым маладзёжным білеце прысутным расказала  першы сакратар Воранаўскага раённага камітэта ГА "БРСМ" Наталля Антонаўна Мяцеліца. 

Экскурсія ў г.Гродна

20.10.2018г. вучні школы разам з класным кіраўніком 8 "А" класа Міхайлавай Я.Я. пабывалі на экскурсіі ў г.Гродна, наведалі музей, Каложскую царкву, пажарную каланчу і парк Жэлебера.  Асабліва дзецям спадабалася падарожжа па  індыйскай вёсцы.

Акцыя "Чысты лес"

20 кастрычніка 2018 года піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова ГА "БРПА" і актывісты  пярвічкі школы ГА "БРСМ" прынялі ўдзел ў агульнарэспубліканскай добраахвотнай акцыі "Чысты лес". Актывісты грамадскіх аб'яднанняў школы ачысцілі ад смецця бліжэйшы  да школы   лясны  масіў.

Акцыя праводзілася  на базе ДЛГУ "Лідскі лясгас" з мэтай прапаганды сярод насельніцтва беражлівых адносін да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны - лесе - шляхам прыцягнення грамадскасці да правядзення сумесных экалагічных акцый па добраўпарадкаванні ляснога фонду.
Дадзеная акцыя прымеркавана да Года малой радзімы. 

Акцыя "За бяспеку разам!"

7.10.2018 у рамках акцыі "За бяспеку разам!" (15.10-02.11.2018) ва ўстанове адукацыі прайшла сустрэча са спецыялістамі Воранаўскага РАНС намеснікамі начальніка Воранаўскага РАНС Валасевічам А.А.,  Грэмза Я.С.

З працоўным калектывам і навучэнцамі ГПД была праведзена прафілактычная гутарка па пытаннях захавання правіл пажарнай бяспекі. Былі дадзены рэкамендацыі па выкарыстанні  пажаратушыцеляў, праведзены тактыка-спецыяльныя заняткі.

Вечарына "Пакроўскія гулянні"

13 кастрычніка ў шосты школьны дзень для вучняў 9-11 класаў праведзена вечарына "Пакроўскія гулянні" да Дня маці. 

Дзень матулі

12 кастрычніка ва ўстанове адукацыі прайшлі святочныя мерапрыемствы да Дня матулі.

Навучэнцы пачатковых класаў  з класным кіраўніком 3 класа Сініцкая Н.А. падрыхтавалі для сваіх мамаў ранішнік “Сёння свята – свята мам” і інсцэніроўку казкі "Воўк і сямёра казлянят".

Класныя кіраўнікі пятых класаў Суркант Г.А. і Ненартовіч Г.Ч.  са сваімі навучэнцамі правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “А маміны вочы глядзяць на нас з хваляваннем”

Агульнашкольны бацькоўскі сход  па тэме "Школа+сям'я - крок насустрач"

1 кастрычніка адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход  па тэме "Школа+сям'я - крок насустрач"

На сходзе прысутнічалі загадчык сектара агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама Запаснік Л.І. і інспектар па справах непаўналетніх Воранаўскага РАУС Бандалевіч Ю.Ч.

Святочнае мерапрыемства  "Мамам-настаўнікам  прысвячаецца..."

8 кастрычніка адбылося святочнае мерапрыемства  "Мамам-настаўнікам  прысвячаецца..."

Вучні 11 класа запрасілі кіраўніцтва школы, педагогаў і выхавацеляў, а таксама ветэранаў педагагічнай працы да прагляду першага выпуска школьнага тэлеканала "СТВ-мінус". "Тэлегледачы" мелі магчымасць праглядзець даўно забытыя тэлепраграмы "Я сама", "Джэнтэльмен-шоў", "Па вашых пісьмах", "Ералаш", а таксама паслухаць школьныя навіны і прагноз надвор'я. Многа цёплых і шчырых слоў гучала са сцэны ў адрас настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы. Шчырымі апладысментамі настаўнікі прынімалі музычныя і танцавальныя нумары юных артыстаў і вакальнай групы педагогаў.

Раённае мерапрыемства да Дня настаўніка "Настаўнік, слаўнае імя тваё!"

6 кастрычніка на базе Забалацкага НПК адбылося раённае мерапрыемства да Дня настаўніка "Настаўнік, слаўнае імя тваё!".

Акцыя "Падзяліся цяплом сваёй душы"

З 24 верасня па 1 кастрычніка прайшла акцыя "Падзяліся цяплом сваёй душы" да  Дня сталых людзей.

На працягу тыдня піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова і валанцёры атрада "Міласэрнасць" наведалі адзінока пражываючых жыхароў мікрараёна Забалацкага НПК і аказалі ім пасільную дапамогу ў хатніх справах, а малодшыя школьнікі-акцябраты падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі для сваіх бабуляў і дзядуль. 

1 кастрычніка  цімураўцы атрада "Праметэй" (7 "А" кл.)  наведалі адзінока пражываючага Кузміча Пятра Станіслававіча. Павіншавалі з Днём сталых людзей, уручылі невялічкі падарунак, а пасля сабралі ў садзе апаўшыя яблыкі і зграбілі лісты. 

28 верасня піянеры дружыны імя Ю.Смірнова  і  валанцёры ГА "БРСМ" сумесна з работнікамі Забалацкага  цэнтра культуры і дасуга  і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  Воранаўскага раёна арганізавалі і правялі святочнае мерапрыемства "Залатая восень жыцця"  і салодкі стол для людзей "залатога веку" Забалацкага і Місявічскага сельскіх Саветаў. Падчас канцэртнай праграммы гучалі "сталыя" песні  на новы лад і сучасныя, вершы і танец, віншаванні са святам і сардэчныя пажаданні здароўя, многа гадоў жыцця і ўсяго самага найлепшага. 

"ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна"

Кожны чацвёрты чацвер месяца для навучэнцаў IX-XI класаў арганізавана правядзенне адзінага дня інфармавання пад агульным дэвізам "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" з запрашэннем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў, медыйных персон.

Тэма адзінага дня інфармавання 27 верасня 2018 года "Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі верасня". На мерапрыемства была запрошана заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Карпенкова Аляксандра Дзмітрыеўна.

Конкурс "Яблычны каравай"

19 верасня праходзіла акцыя - конкурс "Яблычны каравай".

 Валанцёры атрада "Міласэрнасць" спяклі  яблычны пірог  і  пачаставалі настаўнікаў-ветэранаў педагагічнай працы Карпянковых Аляксандру Дзмітрыеўну і Яўгенія Навумавіча.  Фотакалаж "Яблычны каравай" нашых валанцёраў заняў 3 месца ў раённым этапе акцыі-конкурсу. З 22 верасня па 2 кастрычніка на сайце "Гродзенскай праўды" адкрыта галасаванне за лепшы фотаздымак на абласным этапе фотаконкурса.

Абласны піянерскі злёт "Будучыня за намі!"

15 верасня ў г.Гродна адбыўся абласны піянерскі злёт "Будучыня за намі!"

 Піянеры  пазнаёміліся з работамі выставы "Мір вачыма дзяцей", з гісторыяй піянерскіх сімвалаў у музеі гісторыі дзіцячых арганізацый, прынялі ўдзел у абзорнай экскурсіі па г.Гродна і ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню горада Гродна, у парку імя Жылібера.

Падчас урачыстай часткі злёту лепшыя піянеры-лідары, акцябраты, піянерважатыя і РС ГА "БРПА" атрымалі ўзнагароды з рук старшыні абласнога Савета ГА "БРПА" Г.П. Сарасек.  Піянер-лідар дружыны імя Юрыя Смірнова  Святловіч Аляксандар атрымаў Падзяку за актыўны ўдзел у мерапрыемствах і  рэалізацыю піянерскіх праектаў.

Віншуем Аляксандра!!! Жадаем поспехаў і творчага запалу!!

Віртуальная экскурсія па аг. Забалаць

У шосты школьны дзень класны кіраўнік 8 "Б" класа Цыбулька Г.Ч. запрасіла навучэнцаў 5-8 класаў на віртуальную экскурсію па аг. Забалаць, прысвечаную Году малой радзімы. 

Экскурсаводы, навучэнкі 8 "Б" класа Валавіцкая Анастасія і Врублеўская Віялета, пазнаёмілі прысутных з гісторыяй аг. Забалаць, тапаніміяй, мікратапонімымі, гідронімымі, раслінным і жывёльным светам, геалогіяй і геамарфалогіяй, гідраграфіяй, помнікамі гісторыі і культуры, будынкамі аграгарадка і знакамітымі землякамі.

Тэматычны Тыдзень "Піянерыя збірае сяброў"

10-14 верасня  2018 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тэматычны Тыдзень "Піянерыя збірае сяброў" да Дня нараджэння ГА "БРПА". 

14 верасня адбыўся конкурс 3Д-малюнкаў "Піянерыя - краіна дзяцінства". У конкурсе прынялі ўдзел атрад "Брыганціна" (8 "А" кл.), атрад "Сонейка" (8 "Б" кл.), атрад "Праметэй" (7 "А" кл.). Найбольш крэатыўны малюнак атрымаўся ў піянераў атрада "Сонейка"!!!

13 верасня піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова  наведалі выхаванцаў дашкольнага звяна і правялі рэкламную акцыю "ТрыG-новы фармат". Піянеры расказалі аб сваёй дзейнасці, назначылі важатых дашкольных груп і  падрыхтавалі  для бацькоў выхаванцаў буклеты "Піянерская дружына імя Юрыя Смірнова".

12 верасня адбыўся конкурс сэлфі-фотаздымкаў "Я, ты, ён, яна - піянерская краіна" ў рамках тэматычнага Тыдня "Піянерыя збірае сяброў!". У конкурсе прынялі ўдзел піянерскія атрады "Ветразь" (7 "Б" клас), "Брыганціна" (8 "А" клас) і "Усмешка" (6 "Б" клас)

11 верасня  піянеры прынялі ўдзел у піянерскім флэшмобе "Піянерыя - здаровая краіна".

10 верасня ў  піянерскіх  дружынах Воранаўскага раёна стартаваў тэматычны Тыдзень «Піянерыя збірае сяброў!», прысвечаны  Дню нараджэння БРПА. У піянерскай дружыне імя Юрыя Смірнова адбыўся збор-старт «Піянерыя збірае сяброў». Вядучыя  збора Юля Лышчык і Жэня Комар звярнулі ўвагу  піянераў на старонкі  гісторыі  піянерскай  арганізацыі, аб утварэнні БРПА, як дзейнічае  новая Піянерыя.

Пасля піянеры заслухалі справаздачу работы дружыны за 2017-2018 н.г., пазнаёміліся  з  планом  работы на 2018-2019 н.г., а таксама  піянеры  выбралі  новага лідара дружыны імя  Юрыя Смірнова – выдатніцу, актывістку  і  артыстку школы Краеўскую Вікторыю.

 Педагог-арганізатар павіншавала піянераў с Днём нараджэння БРПА, пазнаёміла  з планам правядзення тэматычнага Тыдня, аб'явіла Падзяку   Святловічу Аляксандру за плённую  працу ў званні  лідара дружыны, а новаму лідару пажадала  поспехаў і творчага запалу  ў нялёгкай справе.

1 верасня - Дзень ведаў

1 верасня ва ўстанове адукацыі адбылася святочная лінейка, прысвечаная Дню ведаў. 

Навучэнцы школы былі запрошаны на першы  ўрок "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца...".

Аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем "САМІ"

З 17 па 25 жніўня 2018г. у школе працаваў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем "САМІ"

Конкурс  "Суквецці маёй Радзімы"

Усе фарбы лета сабраны ў букеты з палявых кветак на конкурсе  "Суквецці маёй Радзімы", прысвечаны Году малой радзімы, які праводзіўся ў дашкольнай установе ў жніўні 2018г.

Прышкольны аздараўленчы лагер "Планета 3D: Действуй! Дружи! Дерзай!"

На базе ДУА "НПК Забалакія яслі-сад-сярэдняя школа" з 6 чэрвеня па 29 чэрвеня працаваў прышкольны аздараўленчы лагер "Планета 3D: Действуй! Дружи! Дерзай!" па 3 профілях: аздараўленчы, спартыўна-аздараўленчы, працы і адпачынку.

6 чэрвеня адкрыў свае дзверы прышкольны аздараўленчы лагер "Планета 3D: Действуй! Дружи! Дерзай!" для 75 выхаванцаў.

Праграма лагера рэалізавалася праз арганізацыю і правядзенне ролевай гульні. Паводле задумы гульні з першага дня выхаванцы трапілі на летні адпачынак на планеце 3D. На працягу 18 дзён дзеці жылі па календары дадзенай планеты пад дэвізам "Дзярзай! Сябруй! Дзейнічай!", дзе кожны дзень меў пэўную тэматыку.

28 чэрвеня выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера "Планета 3D" наведалі басейн у аг. Васілішкі, а таксама магілу Цёткі.

28 чэрвеня ў прышкольным аздараўленчым лагеры "Планета 3D" святкавалі "Агульны Дзень нараджэння для ўсіх". Дзеці прынялі ўдзел у конкурсна-забаўляльнай праграме, падчас якой усе разам праспявалі песню "Пусть бегут неуклюже...", пагулялі ў гульні "Падарунак", "Частуй аднаго", "Весёлые малпы", "Фанты", "Веру-ня веру ", адгадвалі весёлые загадкі і атрымалі прадказанне на будучыню ў гульні" Святочная варажба ". Скончылася свята дыскатэкай.

25 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры "Планета 3D" Дзень здароўя і спорту, прысвечаны святкаванню Дня моладзі. З выхаванцамі праведзены спартландыя "У здаровым целе - здаровы дух", гульнявая праграма "Спартыўны калейдаскоп", дыскатэка "Захавай сябе для жыцця".

22 чэрвеня ў прышкольным аздараўленчым лагеры "Планета 3D" праходзіў Дзень памяці. З выхаванцамі атрада "Лідэр" была праведзена віртуальная экскурсія па памятных мясцінах Варанаўшчыны. Выхаванцы віртуальна наведалі ўсе помнікі і магілы невядомых салдатаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Воранаўскага раёна.

З мэтай фарміравання ў дзяцей і моладзі любові да сваёй Радзімы, каштоўнасных адносін да гісторыі і культуры роднага краю, пачуцця датычнасці да яго мінулага і сучаснасці, адказнасці за яго будучыню, паважлівага стаўлення да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, 22 чэрвеня з выхаванцамі аздараўленчага лагера "Планета 3D "праведзена гадзіна зносін "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь". Педагог-арганізатар з выхаванцамі пагаварылі пра сымвалы нашай краіны, пра значэнне кожнага элемента сімволікі, параўналі сімвалы РБ з сімваламі краін-суседзяў, выканалі гімн РБ.

Для выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагера "Планета 3D" 22 чэрвеня каля помніка ў гонар загінуўшых у гады вайны аднавяскоўцаў педагог-арганізатар лагера і культработнікі Забалацкага ЦКіД правялі мітынг "Ніхто не забыты, нішто не забыта". Выхаванцы ўшанавалі памяць усіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання, усклалі кветкі да помніка.

21 чэрвеня для выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагера "Планета 3D" у Забалацкім цэнтры культуры і вольнага часу прайшло мерапрыемства "Няма мілей Радзімы маёй", прысвечанае Году малой Радзімы. Таксама была арганізавана выстаўка народнай творчасці жыхароў Забалатчыны. У ходзе мерапрыемства слаўная майстрыха Куель Марыя Станіславаўна правяла майстар-клас па прадзеню ільняной ніткі.

20 чэрвеня выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера "Планета 3D" наведалі музей "Прырода Лідчыны" і 3D-кінатэатр "Юбілейны".

19 чэрвеня выхаванцы атрада "Непаседы" прышкольнага аздараўленчага лагера "Планета 3D" пабывалі ў г.п. Воранава.

19 чэрвеня ў прышкольным аздараўленчым лагеры "Планета 3D" адбылася конкурсна-аздараўленчая праграма "Міс і Містэр лагера" Планета 3D ". У конкурсе прынялі ўдзел 7 пар. Рабятам трэба было прайсці 6 складаных заданняў:" Зразумей мяне "," Дызайнеры ", "Спартыўны", "Сітуацыі", "Цырульнікі", "Танцавальны". Па выніках конкурсу Міс і Містэрам лагера сталі Актуновіч Дар'я і Радзюль Дзмітрый.

18 чэрвеня выхаванцы атрада "Лідэр" прышкольнага аздараўленчага лагера "Планета 3D" наведалі школьны этнаграфічны музей "Спадчына". Загадчык музея Войшніс Ф.С. правяла гульню "Скарбы роднага краю".

18 чэрвеня выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера "Планета 3D" наведалі Клайшанскі школьны музей "Спадчына", гісторыка-краязнаўчы музей і музей ледавіковых валуноў Радунской СШ.

18 чэрвеня з выхаванцамі атрада "Лідэр" прышкольнага аздараўленчага лагера "Планета 3D" быў праведзены конкурс "Усё наадварот". Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі задавальненне ад складання рэкламных слогонов, перапрананняў, прыдумлянне і угадвання. Немагчыма было заставацца ў баку ад творчых ідэй.

15 чэрвеня ў прышкольным аздараўленчым лагеры "Планета 3D" Дзень музыкі. З выхаванцамі праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя музычным творам, інструментаў і г.д. Хлопцам і дзяўчынкам вельмі спадабалася інтэрактыўная гульня "Адгадай мелодыю". У ходзе гульні было прапанавана адгадаць з некалькіх нот песні з мультфільмаў і дзіцячых фільмаў, песні пра сяброў і жывёл, песні аб школе. 

15 чэрвеня эстафета "100 гадоў на варце межаў Айчыны", прысвечаная 100-годдзю пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь прыбыла на пагранічную заставу "Забалаць". Выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера "Планета 3D" наведалі пагранзаставу і мабільную экспазіцыю "Вызваленне Беларусі"

14 чэрвеня ў прышкольным аздараўленчым лагеры "Планета 3D" праходзіў Дзень роднай вёскі. Выхаванцы здзейснілі экскурсіі на ПАСП-11, па вуліцах аг. Забалаць, навялі парадак каля святынь Забалаці і помніка ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў.

12 чэрвеня ў прышкольным аздараўленчым лагеры "Планета 3D" - Дзень казак і прыгод. Цэлы дзень выхаванцы ўспаміналі казкі і казачных герояў, нават самі пабывалі ў ролі герояў казак, дапамаглі знайсці залаты ключык для Бураціна.

У аздараўленчым лагеры "Планета 3D" выхаванцы могуць праявіць усе свае творчыя здольнасці. 11 чэрвеня ў атрадзе "Лідэр" працавала творчая майстэрня "Арыгамі-гэта чараўніцтва". Выхаванцы навучыліся рабіць папяровыя шары-кусудамы.

11 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё прышкольнага аздараўленчага лагера "Планета 3D". Мерапрыемства прайшло ў форме музычна-гульнявой праграмы. Пачалася праграма з прывітання дырэктара лагера Комар Л.Х .Кожны атрад падрыхтаваў візітку-прадстаўленне свайго атрада, а таксама творчыя нумары. 

Дзень 7 чэрвеня ў лагеры быў прысвечаны ведам правілаў дарожнага руху. Пачаўся дзень з хвілінак бяспекі "Мы і дарога", "Калі ты стаў вадзіцелем". Далей рабят запрасіла бібліятэкар на конкурсна-забаўляльную праграму "Увага! Дарога!". У атрадах прайшлі гульня-практыкум "Бяспечная дарога", поле цудаў "Правілы дарожнага руху", круглы стол "Дарога - сімвал жыцця". А таксама фестываль рухомых гульняў. Дзеці зразумелі адрозненні бруку ад тратуара, высветлілі, дзе можна гуляць, хадзіць, ездзіць на веласіпедах, запомнілі галоўныя адметныя асаблівасці ўказальных, папераджальных і забараняльных дарожных знакаў.

6 чэрвеня ў атрадзе "Лідэр" праведзена конкурсна-гульнявая праграма "Востраў знаёмстваў".

6 чэрвеня для выхаванцаў прышкольнага лагера "Планета 3D" у Забалацкім цэнтры культуры і вольнага часу адбылася святочная праграма, прысвечаная адкрыццю лагернай змены і Дню абароны дзяцей.

Выпускны баль 2018

У суботу, 9 чэрвеня, школа праводзіла ў жыццё выпускнікоў 2018 года. 16 юнакоў і дзяўчат атрымалі атэстаты сталасці. Сказаныя на дарогу словы гучалі ад адміністрацыі школы, класнага кіраўніка і першых настаўнікаў. Са словамі падзякі выпускнікі звярнуліся да педагогаў і бацькоў. Кветкі, усмешкі, слёзы ... Пажаданні ад першакласнікаў і вядучых ... І вось у развітальным вальсе з'явіліся пары ... рознакаляровым феерверкам над школай і агрогододком скончылася ўрачыстая частка свята.

Урачыстая лінейка "Апошні званок"

30 мая адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу "Апошні званок" і Году малой Радзімы.

Агульнашкольны бацькоўскі сход

У маі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "ЛЕТА-2018. Аб захаванні жыцця і здароўя навучэнцаў у час летніх канікул. Арганізацыя летняй занятасці".

Творчая справаздача «Выхаваўчая прастора ДУА «НПК Забалацкія Я-С/СШ  як складнік выхаваўчай прасторы рэгіёна»

22 мая адбылася творчая справаздача «Выхаваўчая прастора ДУА «НПК Забалацкія я-с/СШ  як складнік выхаваўчай прасторы рэгіёна», прысвечаная   Году малой Радзімы ў рамках рэалізацыі рэспубліканскай Праграмы бесперапыннага выхавання на 2016-2020 гг.

Удзельнікамі святочнай праграмы, якая праходзіла ў форме падарожжа па выхаваўчай прасторы ўстановы адукацыі былі навучэнцы, настаўнікі і бацькі, а таксама госці: пагранічнікі Забалацкай пагранзаставы, настаўнікі Забалацкага філіяла Радунскай школы мастацтваў, прадстаўнікі сельскіх выканаўчых камітэтаў.  

19 мая -  Дзень піянерскай дружбы

 19 мая піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова адправіліся ў падарожжа на востраў піянерскіх скарбаў. Піянеры падзяліліся на дзве каманды - "Дружба" і "Вогнішча дабра". Піянерам мелася пабываць на 5 астравах і выканаць заданні, за якія ў маршрутныя лісты выстаўляліся балы. У квэст-гульні перамагла каманда "Дружба". 

Акцябраты дружыны ў гэты дзень прынялі ўдзел у гульні-падарожжы "Разам весела крочыць", якую правяла Краўчук І.І.

Вялікая ўборка малой радзімы

16 мая валанцёры на чале з настаўнікам гісторыі Мар'янскай Л.П. і былым дырэктарам школы Лях М.М. ачысцілі плот ад старой фарбы на тэрыторыі храма Святых Віленскіх пакутнікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ў аг.Забалаць.

Навукова-практычная канферэнцыя "Дарога ў будучыню»

15 мая на базе Воранаўскай СШ адбылася 13 навукова-практычная канферэнцыя "Дарога ў будучыню».

5 навучаюцца нашай школы: Федасевіч Паліна-4 "Б" клас, Ашыхміна Соф'я-7 "А" клас, Пышынскі Уладзімір-7 "Б" клас, Святловіч Аляксандр-8 клас і Адамовіч Таццяна-11 клас годна прэзентавалі свае даследчыя работы. 

Дыпломамі за 3 месцы былі ўзнагароджаны Ашыхміна Соф'я і Адамовіч Таццяна. 

Дзень Перамогі

8 мая піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова і актывісты  БРСМ прынялі ўдзел у мітынгу на магіле ахвяр фашызму ў в.Пасека-Дварчаны ў рамках аўта-мота-велапрабегу "Ад помніка да помніка".

8 мая ў рамках аўта-мота-велапрабегу "Ад помніка да помніка" ля помніка ў гонар загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аг.Забалаць адбыўся мітынг "Мы памятаем ...", прысвечаны Дню Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй. Са словамі віншавання з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне да прысутных звярнуліся Сідаровіч Лілія Антонаўна, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага райвыканкама, Дарашкевіч Ніна Сцяпанаўна, прадстаўнік раённага прэзідыума ветэранаў, Радзівон Ала Станіславаўна, старшыня Забалацкага сельскага Савета і Камыно Ганна Віктараўна, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Воранаўскай сярэдняй школы.

Экскурсія ў г. Мінск

8 красавіка ў шосты школьны дзень для навучаюцца 1-7 класаў і іх бацькоў адбылася экскурсія ў г. Мінск. Удзельнікі экскурсіі наведалі прадстаўленне Маскоўскага цырка Нікуліна на Каляровым бульвары ў Беларускім дзяржаўным цырку, музей "Мінская конка", музей карэт і Макдональдс.

Закладка ў Воранаўскім раёне яблыневых прысадаў

Піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова далучыліся да мерапрыемства. 27 красавіка на тэрыторыі школы навучэнцы высадзілі 10 яблынь у гонар 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі.

Месячнік "Захаваем памяць на стагоддзі", прысвечаны 100-годдзю УЛКСМ па добраўпарадкаванні мемарыялаў, помнікаў, абеліскаў і іншых пахаванняў камсамольцаў і падпольшчыкаў

Піянерская дружына імя Юрыя Смірнова ГА "БРПА" і ПА ГА "БРСМ", валанцёры атрада "Міласэрнасць" нашага НПК не засталіся ў баку ад добрай справы. На тэрыторыі мікрараёна школы добраўпарадкаваны: Помнік у гонар загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны ў аг. Забалаць, Брацкія магілы ў в. Запрудяны і д.Смильгіні, Магіла ахвяр фашызму ў в. Пасека-Дварчаны, Магіла Невядомых салдат на Забалацкіх могілках

Трагедыя на Чарнобыльскай АЭС

21 красавіка ў шосты школьны дзень сумесна з работнікамі Забалоцкага цэнтра культуры і вольнага часу для старшекласников і ваеннаслужачых пагранічнай заставы "Забалаць" праведзена мерапрыемства, прысвечанае Дню аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі "Чарнобыль - наша памяць і боль".

Таксама да Дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у школе праведзены конкурс на лепшы плакат, у якім прынялі ўдзел 5-11 класы.

Піянеры дружыны імя Ю.В. Смірнова падрыхтавалі выпуск онлайн-газеты "Ветразь надзеі" "Трагедыя на Чарнобыльскай АЭС"

Некалькі старонак школьнай газеты "Наша жыццё" прысвечаны падзеям у Чарнобылі 26.04.2018г.

Суботнік 21.04.2018г.

21 красавіка 2018г. педагогі, навучэнцы 2-11 класаў і іх бацькі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Наведзены парадак на тэрыторыі школы, на школьным стадыёне. Таксама сумесна з работнікамі Забалацкага сельскага Савета і жыхарамі аг.Забалаць навучэнцы 8-9 класаў пачысцілі ад смецця тэрыторыю мясцовых могілак.

Занальны семінар-практыкум кіраўнікоў музеяў

20 красавіка ў установе адукацыі прайшоў занальны семінар-практыкум кіраўнікоў музеяў "Музей XXI стагоддзя: новыя тэндэнцыі, рэсурсы і магчымасці". У этнаграфічным музеі "Спадчына" адбылася творчая сустрэча "Музей як прастора дыялогу пакаленняў: традыцыі і інавацыі". Удзельнікам семінара быў прадстаўлены тэатралізаванае свята-абрад "Уваходзіны" і экскурсія "Адзеннне Забалацкіх мадоннаў пачатку-сярэдзіны ХХ ст."

Фальклорнае свята "Вячоркі"

Навучэнцы 10-х і 11-х  класаў пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Анаровіч Я.М. і Місюкевіч Г.С. правялі фальклорнае свята "Вячоркі".

Прышкольны аздараўленчы лагер "САМІ"

З 26 па 29 сакавіка працаваў прышкольны аздараўленчы лагер "САМІ".

  • 26 сакавіка з выхаванцамі аздараўленчага лагера "САМІ" праведзена спартыўная гульня "Мой вясёлы мяч"
  • 27 сакавіка для выхаванцаў лагера "САМІ", акцябрат і піянераў, юных сяброў пагранічнікаў адбылася сустрэча з ветэранамі памежнай службы на пагранічнай заставе "Забалаць".
  • Для выхаванцаў лагера "САМІ« 27 сакавіка працавала творчая майстэрня "Велікодная паштоўка", у якой хлопцы вырабілі віншавальны паштоўкі да светламу святу Вялікадня.
  • 29 сакавіка выхаванцы лагера "САМІ" наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер "Рамонак", дзе педагогі Радунская ЦТКиЭ правялі гульню "Экалагічны серпантын"

Літаратурна-музычная кампазіцыя "Памяць праз гады"

23 сакавіка ў Забалацкім цэнтры культуры і вольнага часу праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя "Памяць праз гады", прымеркаваная 75-годдзю трагедыі ў Хатыні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 5-11 класаў.

Мітынг-рэквіем, прысвечаны 75-годдзю з дня трагедыі ў Хатыні

22 сакавіка піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова і актывісты першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" Забалацкага НПК прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 75-годдзю з дня трагедыі ў Хатыні.

Акцыя "Памяць"

21 сакавіка напярэдадні 75-годдзя Хатынскай трагедыі валанцёры атрада "Міласэрнасць" і члены атрада юных пагранічнікаў сумесна з вайскоўцамі пагранічнай заставы "Забалаць" навялі парадак на магілах ахвяр фашызму ў в.Пасека-Дварчаны.

Акцыя "Клопат"

17 сакавіка піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова і валанцёры атрада "Міласэрнасць" пярвічкі НПК у рамках шостага школьнага дня правялі акцыю "Клопат". Навучэнцы наведалі адзінокіх грамадзян мікрараёна школы і аказалі пасільную дапамогу ў хатняй гаспадарцы.

Раённы этап абласнога фальклорна-экалагічнага свята "Саракі"

 16 сакавіка 2018 года на базе Воранаўскай сярэдняй школы адбылося фальклорна-экалагічнае свята "Саракі", у якім прыняла ўдзел і каманда Забалацкага НПК "Жаваранкі". Журы адзначыла высокі ўзровень выступлення ўсіх удзельнікаў.  Наша каманда атрымала дыплом за III месца.

Піянерская лінейка да Дня Канстытуцыі

У піянерскай дружыне імя Юрыя Смірнова Забалацкага НПК 15 сакавіка адбылася ўрачыстая лінейка «Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь» да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

  15 сакавіка піянер нашай дружыны Даўкшыс Яўген ва ўрачыстай абстаноўцы атрымаў свой першы пашпарт з рук намесніка старшыні Воранаўскага РВК.

Раённы конкурс эстраднай творчасці "Песенны вернісаж"

4 сакавіка ў нядзелю ў ДУК "Воранаўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу" адбыўся раённы конкурс эстраднай творчасці "Песенны вернісаж". У конкурсе прынялі ўдзел 17 аматараў эстраднай песні ад 17 гадоў і звыш. Нашу школу прадстаўлялі навучэнка 11 класа Адамовіч Таццяна і настаўніца польскай мовы і АСМК Ненартовіч Галіна Чаславаўна. Дыплом за 1 месца журы прысудзіла педагогу нашай школы Ненартовіч Галіне Чаславаўне. 

Раённы конкурс "Знаўца польскай арфаграфіі-2018"

3 сакавіка 2018 года на базе Воранаўскай сярэдняй школы адбыўся раённы этап конкурсу "Знаўца польскай арфаграфіі - 2018".  Нашу школу прадстаўлялі две навучэнкі - Краеўская Вікторыя (6 клас, малодшая ўзроставая катэгорыя) і Пышынская Аляксандра (9 клас, сярэдняя ўзроставая катэгорыя). Дзяўчынкі паспяхова справіліся з заданнямі і былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Краеўская Вікторыя атрымала дыплом за 2 месца, а Пышынская Аляксандра папоўніла сваю капілку дыпломам за 1 месца.
24 сакавіка Аляксандра будзе абараняць гонар раёна на абласным этапе конкурсу. 

Акцыя "Да абароны Айчыны гатовы"

24 лютага ў шосты школьны дзень у рамках рэспубліканскай моладзевай патрыятычнай акцыі "Да абароны Айчыны гатовы" навучэнцы 3-8 класаў наведалі пагранічную заставу "Забалаць". Вайскоўцы правялі занятак па зборцы-разборцы зброі, азнаёмілі рабят з жыццём і службай пагранічнікаў, а таксама пазнаёмілі з гадаванцамі заставы.

Раённы фестываль патрыятычнай песні "Ветразь надзеі"

24 лютага 2018 года ў Воранаўскім РЦК і НТ адбыўся фестываль патрыятычнай песні "Ветразь надзеі", у якім прынялі ўдзел члены БРСМ раёна. Нашу школу прадстаўлялі Маргарыта Касцюкевіч, навучэнка 10 класа, Таццяна Адамовіч і Яўгеній Ненартовіч, навучэнцы 11 класа. Нумар Таццяны быў адзначаны дыпломам у намінацыі "За арыгінальнасць нумару". У гэтым ёй дапамаглі Маргарыта Касцюкевіч і Яўгеній Ненартовіч.

Конкурс інсцэніравалі ваенна-патрыятычнай песні

23 лютага ў рамках рэспубліканскай акцыі "Да абароны Айчыны гатовы!" адбыўся конкурс інсцэніравалі ваенна-патрыятычнай песні, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, 100-годдзю Узброеных сіл і памежнай службы Рэспублікі Беларусь. У конкурсе прынялі ўдзел піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова (1-8 кл.) І члены пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" (9-11 кл.)
На конкурс было прадстаўлена 7 папулярных песень Вялікай Айчыннай вайны "Катюша", "Огонёк", "Смуглянка", "Песенка фронтового шофёра", "Песенка о маленьком трубаче", "Майский вальс" и "До свидания, мальчики", песня "Белый танец" (афганскі вальс), напісаная падчас Афганскай вайны і сучасная песня пра вайну" А закаты алые ... "

Па выніках конкурсу пераможцамі сталі:

  • 1 месца - 9 клас з песняй "Огонёк"
  • 2 месца - 6 "Б" клас з "Песенька франтавога шафёра"
  • 3 месца - 10 клас з песняй "До свидания, мальчики"

Дзень абаронцаў Айчыны

23 лютага адбылася конкурсна-забаўляльная праграма, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. У конкурснай праграме прынялі ўдзел хлопчыкі 1-4 класаў - каманда "Спрытныя" і каманда "Адважныя". Хлопцам трэба было "размініраваць" міннае поле, пабыць выведнікамі, расшыфраваць важнае "данясенне", паказаць свае здольнасці ў танцах, спрыту і кемлівасці. Справіліся абедзве каманды на "УРА!". З невялікім адрывам перамагла каманда "Адважныя".

Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўстанове адукацыі прашоў Дзень роднай мовы. Была аб'яўлена акцыя "Размаўляем па-беларуску". У класах прайшлі ўрокі, прысвечаныя роднай мове, яе гісторыі ўзнікнення, развіцця і росквіту. Навучэнцы чыталі вершы, інсцэніравалі казкі на роднай мове.

Прадметная дэкада МА настаўнікаў фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, хіміі, біялогіі

З 07 па 17 лютага 2018г. ва ўстанове адукацыі прайшла прадметная дэкада МА настаўнікаў фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, хіміі, біялогіі. Быў праведзены шэраг мерапрыемстваў:

  • Конкурс прадметных газет;
  • Інтэлектуальная гульня “Хто хоча стаць выдатнікам”;
  • Гульня “Марафон матэматычных ведаў”;
  • Экалагічная гульня “Павуцінне”;
  • Інтэлектуальная гульня “Сем грэцкіх арэхаў”;
  • Інтэлектуальны турнір “Пра матэматыку і матэматыкаў”;
  • КВЗ «Турнір інтэлектуалаў».

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

 15 лютага піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова сабраліся, каб успомніць тых людзей, з якіх цяперашнія хлапчукі могуць браць прыклад. Мерапрыемства прайшло ў форме вуснага часопіса «Званы памяці - Аўганістан». Актывісты дружыны перагарталі старонкі вуснага часопіса - «Летапіс вайны», «Нашы землякі - удзельнікі Аўганскай вайны», «Песні, апаленыя Аўганістанам» і «Памяць».

Выстава-кірмаш "Лета 2018"

9 лютага ў Воранава праходзіла першая раённая выстава-кірмаш "Лета 2018". Граматай раённай арганізацыі БРСМ за актыўны ўдзел у рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Саюза моладзі адзначаны валанцёрскі атрад "Міласэрнасць" нашай пярвічкі ГА "БРСМ"

Усебеларуская акцыя "За любімую Беларусь"

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі штогод праводзіць усебеларускую акцыю "За любімую Беларусь!», сімвалам якой з'яўляецца чырвона-зялёнае сэрцайка.

Першасная арганізацыя ГА "БРСМ" ДУА "НПК Забалацкага яслі-сад - сярэдняя школа» актыўна ўключылася ў агульную дзейнасць. Валанцёрамі атрада "Міласэрнасць" была выраблена карта добрых спраў "За любімую Беларусь" і праведзена школьная акцыя сярод навучэнцаў з заклікам падтрымаць моладзь Беларусі сваімі добрымі справамі, прызнацца ў каханні сваёй Радзіме, роднага краю.

Народнае гулянне "Масленіца"

10 лютага ў рамках шостага школьнага дня прайшло народнае гулянне "Масленіца", падрыхтаванае сумесна з культработнікамі Забалацкага цэнтра культуры і вольнага часу.

Піянерская лінейка "Агеньчык памяці"

8 лютага ў дружыне імя Юрыя Смірнова праведзена ўрачыстая лінейка «Агеньчык памяці", прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста.

Кірмаш "Мы супраць вайны"

8 лютага піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова правялі кірмаш "Мы супраць вайны", прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста.  Дома навучэнцы разам з бацькамі спяклі кандытарскія вырабы і прадавалі школьнікам і настаўнікам. Выручаныя грашовыя сродкі  пералічылі ў "Фонд міру" для дзяцей, якія маюць патрэбу ў дарагім лячэнні.

Дзень моладзевых атрадаў аховы правапарадку

6 лютага святкуецца Дзень моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Сёння адбылася сустрэча навучаюцца 8-10 класаў з першым сакратаром РК ГА "БРСМ" Наталляй Мяцеліца, якая ўручыла членскія білеты 22 навучэнцам. Таксама навучэнцы наведалі пагранічную заставу "Забалаць", дзе былі ўручаны білеты 5-ці новым членам МААП.

Вечар сустрэчы з выпускнікамі

3 лютага адбыўся вечар сустрэчы з выпускнікамі "Гэта было нядаўна, гэта было даўно ..."

Збор дружыны "Яго імя носіць наша дружына"

26 студзеня ў піянерскай дружыне імя Юрыя Смірнова праведзены збор "Яго імя носіць наша дружына", прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Юрыя Васільевіча Смірнова.

Вось ужо 11 гадоў піянерская дружына Забалацкага НПК носіць імя Героя Савецкага Саюза Юрыя Васільевіча Смірнова.

У канцы збору піянерах ўручаны піянерскія значкі і праведзена віктарына "Імя Героя"

Тыдзень нямецкай мовы

З 22.01 па 27/01 ў школе прайшоў тыдзень нямецкай мовы.

27 студзеня ў шосты школьны дзень у рамках тыдня нямецкай мовы праведзена інтэлектуальная гульня "Я ведаю" па тэме "Германія на першы погляд"

Спаборніцтвы па хакеі

18 студзеня на катку школы адбыліся спаборніцтвы па хакеі сярод вучняў 7-8 класаў. Перамагла дружба !!!

Раённы этап рэспубліканскага творчага праекта юных карэспандэнтаў «Піянерскі прэс-экспрэс»

У снежні праходзіў раённы этап рэспубліканскага творчага праекта юных карэспандэнтаў «Піянерскі прэс-экспрэс». Піянерская дружына імя Юрыя Смірнова прыняла ўдзел у намінацыі «Піянер - усім прыклад!» І ў намінацыі «Дружная дружына». У намінацыі "Дружная дружына" прызнана пераможцам (3 месца) артыкул "Гісторыя гальштука ў маёй сям'і" Валерыі Буйко.

Экскурсія ў ДАЛ "Рамонак"

3 студзеня навучэнццы 1-4 класаў прынялі ўдзел у навагодняй конкурсна-забаўляльнай праграме, арганізаванай педагогамі Воранаўскага ЦТДіМ на базе ДАЛ "Рамонак"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.