Вучэбна-метадычнае аб’яднанне
настаўнікаў матэматычна-прыродазнаўчага накірунку
Для арганізацыі дзейнасці вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў матэматычна-прыродазнаўчага накірунку ў 2022/2023 навучальным годзе ўзята адзіная тэма “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў”.
Мэта: павышэнне якасці адукацыі вучняў па прадметах праз развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у галіне арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на ўроках матэматыкі, інфарматыкі, фізікі, астраноміі, хіміі і біялогіі.
Асноўнымі задачамі метадычнай дзейнасці ў 2022/2023 навучальным годзе з'яўляюцца:
-
інфармаваць настаўнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах у 2022/2023 навучальным годзе, навінках педагагічнай літаратуры;
-
удасканальваць адукацыйны працэс па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі;
-
удасканальваць методыку выкладання прадметаў у напрамку якасці падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання, алімпіядаў, конкурсаў даследчых работ праз навучанне педагогаў арганізацыі даследчай, пазнавальнай, творчай, пазаўрочнай дзейнасці вучняў;
-
удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу сучаснага ўрока;
-
удасканальваць тэхніку і методыку работы з матываванымі дзецьмі, сістэматызаваць работу па падрыхтоўцы вучняў да алімпіядаў, конкурсу даследчых работ;
-
забяспечваць метадычную падтрымку педагагічных работнікаў у галіне арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, пры засваенні абноўленага зместу вучэбных праграм, пры фарміраванні інфармацыйнай культуры навучэнцаў, каштоўнасных арыентацый, ведаў і ўменняў у інфармацыйнай сферы;
-
развіваць прафесійныя кампетэнцыі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу на аснове выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, сучасных сродкаў камунікацыі, он-лайн узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў у сучасным адукацыйным працэсе;
-
укараняць у адукацыйны працэс сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі як спосаб развіцця вучэбна-пазнавальных і інфармацыйных кампетэнцый вучняў на ўроках матэматыкі, інфарматыкі, фізікі, астраноміі, хіміі і біялогіі;
-
арганізаваць абмен педагагічным вопытам па прымяненні сучасных тэхналогій па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў для павышэння ступені засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу.
ПЛАН РАБОТЫ
вучэбна-метадычнага аб'яднання
настаўнікаў матэматычна-прыродазнаўчага накірунку
на 2022/2023 навучальны год
Пасяджэнне №1
Тэма: Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу і вучэбна-метадычнае забеспячэнне выкладання прадметаў у 2022/2023 н.г.
Мэта: азнаямленне настаўнікаў з вучэбнымі праграмамі, нарматыўнымі дакументамі, метадычнымі рэкамендацыямі, якія вызначаюць стратэгію і тактыку працэсу.
Форма правядзення: метадычны дыялог
Дата: верасень
Пытанні для абмеркавання:
-
Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе:
-
ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЕ ПІСЬМО МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ «Аб арганізацыі ў 2022/2023 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі»;
-
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах: асноўныя палажэнні, асаблівасці выканання іх патрабаванняў у новым навучальным годзе;
-
Рэспубліканскі маніторынг якасці агульнай сярэдняй адукацыі як адзін з кампанентаў нацыянальнай сістэмы адзнакі якасці адукацыі. Карэкцыя і рэгуляванне адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Матэматыка» з улікам вынікаў вывучэння фарміравання матэматычнай пісьменнасці вучняў.
-
Вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах прыродазнаўча-матэматычнага цыкла ў 2022/2023 навучальным годзе (навучальна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў, дапаможнікі для навучэнцаў).
-
Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
-
-
Правілы ўнутранага распарадку ўстановы адукацыі і Дзяржаўны школьны стандарт.
-
Аналіз вынікаў экзаменаў па матэматыцы за 2021/2022 н.г.
-
Змяненні ў правілах атэстацыі навучэнцаў.
-
Аналіз вынікаў работы ВМА ў 2021/2022 навучальным годзе. Планаванне работы ВМА ў 2022/2023 навучальным годзе.
Крыніцы:
-
www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Інструктыўна-метадычныя пісьмы
-
www.adu.by / Педагогам / Республиканский мониторинг качества образования
Пасяджэнне №2
Тэма: Выхаваўчы патэнцыял урока як сродак асобаснага развіцця навучэнцаў.
Мэта: удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу сучаснага ўрока.
Форма правядзення: семінар – практыкум.
Дата: снежань
Пытанні для абмеркавання:
-
Выхаваўчы патэнцыял урока матэматыкі: прыёмы канструявання выхаваўчых задач заняткаў з улікам узроставых асаблівасцей.
-
Магчымасці сучасных педагагічных тэхналогій пры рэалізацыі выхаваўчых задач урока інфарматыкі.
-
Выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу на ўроках фізікі.
-
Выхаваўчы патэнцыял урокаў хіміі ў фарміраванні асобы навучэнца.
-
Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу ўрока біялогіі праз змест вучэбнага матэрыялу.
Пасяджэнне №3
Тэма: Укараненне інфармацыйна-камунікатыйных тэхналогій у адукацыйны працэс для рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў вывучэнні вучэбных прадметаў.
Мэта: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў праз актыўнае ўкараненне сучасных інфармацыйна-камунікатыйных тэхналогій для рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў вывучэнні вучэбных прадметаў.
Форма правядзення: педагагічная майстэрня
Дата: сакавік
Пытанні для абмеркавання:
-
Структура адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурса. Метадычныя асаблівасці выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на адзіным адукацыйным рэсурсе ў адукацыйным працэсе. Рэкамендацыі па рабоце з адзіным адукацыйным рэсурсам.
-
Адукацыйныя Інтэрнэт-рэсурсы. Платформы для дыстанцыйнага навучання.
-
Функцыянальныя магчымасці электронных адукацыйных рэсурсаў у навучанні. Пабудова вучэбных заняткаў матэматыкі ў інфармацыйным адукацыйным асяроддзі.
-
Лічбавая адукацыйнае асяроддзе – новыя магчымасці для сучаснага настаўніка.
-
Прымяненне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у сучасным выхаваўча-адукацыйным працэсе.
-
Майстар-клас: "Стварэнне сайта настаўніка".
-
Вынікі раённых прадметных алімпіяд і пробных экзаменаў.
-
Вынікі тыдня дакладных навук.
Пасяджэнне №4
Тэма: Фестываль педагагічнай творчасці.
Мэта: абмен педагагічным вопытам.
Форма правядзення: канферэнцыя па абмене вопытам.
Дата: май
Пытанні для абмеркавання:
-
Аналіз вынікаў навучальнага года па прадметах, падрыхтоўкі навучэнцаў да выніковай атэстацыі і ЦТ, выканання праграм і іх практычнай часткі
-
Творчыя справаздачы настаўнікаў па тэмах самаадукацыі і абагульненні вопыту педагагічнай дзейнасці з прэзентацыяй метадычнай прадукцыі (распрацовак урокаў, пазакласных мерапрыемстваў, электронных сродкаў навучання і інш)
-
Аналіз працы ВМА за 2022/2023 н.г., вызначэнне прыярытэтных напрамкаў работы ў наступным навучальным годзе.
Тэмы па самаадукацыі вучэбна-метадычнага аб’яднання
настаўнікаў матэматычна-прыродазнаўчага накірунку на 2022/2023 н.г.
№ п/п |
Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка |
Тэма па самаадукацыі |
Тэрміны працы над тэмай |
Вынік дзейнасці (прадукт) |
Форма і месца прадстаўлення справаздачы аб выніках |
1. |
Місюкевіч Галіна Станіславаўна |
Стымуляванне пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў праз арганізацыю розных форм самастойнай работы на ўроках матэматыкі |
2021–2023гг. |
Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці |
Выступленне на паседжанні школьнага ВМА |
2. |
Міхайлава Яніна Яўгеньеўна |
Развіццё пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках хіміі праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій |
2022–2024гг. |
Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці |
Выступленне на паседжанні школьнага ВМА |
3. |
Петрушэвіч Галіна Станіславаўна |
Выкарыстанне сучасных педагагічных і інфармацыйных тэхналогій на ўроках біялогіі |
2021–2023гг. |
Метадычны прадукт |
Выступленне на паседжанні школьнага ВМА |
4. |
Цыбулька Віктар Юзэфавіч |
Развіццё пазнавальнай цікавасці вучняў на ўроках фізікі праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій |
2022–2024гг. |
Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці |
Выступленне на паседжанні школьнага ВМА. Публікацыя вопыту педагагічнай дзейнасці на ўласным блогу “Віртуальны кабінет фізікі” |
5. |
Цыбулька Гелена Чаславаўна |
Развіццё пазнавальнай цікавасці і творчых здольнасцяў вучняў на ўроках інфарматыкі праз стварэнне і выкарыстанне электроных адукацыйных рэсурсаў |
2021–2023гг. |
Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці |
Выступленне на паседжанні школьнага ВМА. Публікацыя вопыту педагагічнай дзейнасці на ўласным блогу “Матэматыка+ інфарматыка” |