Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фальклорнае свята "Камаедзіца"

Дата: 18 апреля 2019 в 12:17, Обновлено 18 апреля 2019 в 12:30
Автор: Котик В. В.
751 просмотр

<pre> Свята «Камаедзіца», якое было паказана на раённым метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў і выхавальнікаў дашкольных устаноў па тэме “Стварэнне адзінай  адукацыйнай прасторы    для рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ў сістэме «дзіцячы сад - школа», прайшло 17 красавіка. </pre>

Педагогі раёна цікава і з карысцю правялі гэты дзень.  На  занятку  ў дашкольным звяне госці з дашкольнікамі адправіліся ў паход па роднаму краі (выхавальнік Яшкевіч Г.Г.), даследуючы экалогію сваёй мясцовасці, затым з навучэнцамі 1 класа знаёміліся са зменамі ў жыцці свойскіх жывёл вясной (настаўніца Грэмза Г.Ф.).

Самае цікавае было далей. Дашкольнікі з удзелам вучняў 4 класа- ўдзельнікамі гурта “Дударыкі” (муз. кіраўнік  Мярляк В. А.) запрасілі гасцей на свята. Многія ўпершыню пачулі аб такім свяце як “Камаедзіца”.                           

Трэба сказаць, што каляндарна-абрадавае свята  продкаў «Камаедзіца», заўжды адбывалася напярэдадні «Дабравешчання». Асабліва  пакланяліся мядзведзю і ўслаўлялі гэтую  жывёлу, бо продкі-беларусы лічылі, быццам бы род наш пайшоў ад мядзведзя і ставіліся да яго, як да паважанага родзіча. А яшчэ лічылася, што мядзведзю трэба дапамагчы пасля зімовай спячкі. Для  яго лёгкай адаптацыі на святкаванні  імітавалі рухі мядзведзя. Рыхтавалі стравы з раслін, якія любіць мядзведзь: рэпнік, аўсяны кісель, гарохавыя камы (кашу ці галушкі з адваранага ці тоўчанага гароху) і інш.

Ролю мядзведзя на свяце вельмі ўдала выканала выхавальнік Глушань Л.І., ролю Валачобніка артыстычна сыграў навучэнец 2 класа Мінгілевіч Максім.

Каб заручыцца спагадлівасцю мядзведзя, дашкольнікі частавалі яго мёдам («Вось табе салодкі мядок, каб быў гладзенькі бачок»), грыбамі ( «А вось смачныя грыбочкі, каб пільна глядзелі вочкі»), аўсяным кісялём і гарохавымі камамі (гэтыя камы, верагодна, і далі назву ўсяму святу — «камаедзіца»- камы есці). Затым гучалі беларускія народныя песні ў гонар мядзведзя (“Мядзведзь кару дзярэць”, А ў лесе…”, “Вясна ідзе!” і др.), якія суправаджаліся ігрой на народных інструментах.

 У вясёлую забаву ператварыліся качанні мядзведзя з дашкольнікамі, а качаліся дзеля таго, каб мядзведзь быў спагадлівы, больш лагодны і людзям шкоды не рабіў. Весялілі мядзведзя «гарохавай» полечкай. А калі дзяўчынкі і хлопчыкі выконвалі прыпеўкі, то  ў мядзведзя ногі самі ішлі ў скокі. Потым «Мішку» з Валакайнікам запрасілі пагуляць у гульні: «Капялюш», «Гарохавы ком», «Мядок». Настрой задавалі і гаспадары, ролю якіх выконвалі навучэнцы 8”Б” класа Пышынскі Уладзімір і Врублеўская Віялета.

Напрыканцы мядзведзь прызнаўся, што абудзіўся ад сну і носам ужо чуе сапраўдную вясну. Закончылася мерапрыемства вясёлай песняй  “Развітальная “.

Фотасправаздача

<pre> </pre>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.