Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія па маршруце "Забалаць - Мінск - Жодзіна"

Дата: 25 марта 2019 в 16:26
Автор: Вентис С. Ф.
407 просмотров

23 сакавіка 15 навучэнцаў  1-7 класаў установы адукацыі з педагогам-арганізатарам Лышчык С.Ф. адправіліся ў падарожжа па маршруце "Забалаць - Мінск - Жодзіна"

Па Мінску прайшла абзорная экскурсія, а пасля навучэнцы наведалі Нацыянальную бібліятэку, дзе ім экскурсавод расказала аб гісторыі бібліятэкі, аб будаўніцтве новага будынка ў выглядзе алмаза, аб дзесяціміліённым фондзе кніг, аб правілах бібліятэкі. Навучэнцы змаглі загадаць сваё заветнае пажаданне каля міні-фантана і яно абавязкова здзейсніца. Пасля хлопчыкі і дзяўчынкі падняліся на аглядную пляцоўку на 23 паверх бібліятэкі і паглядзелі на г.Мінск з вышыні птушынага палёту.

Затым навучэнцы адправіліся ў г. Жодзіна на аўтамабільны завод "БелАЗ" - адно  з буйнейшых у свеце  прадпрыемстваў па выпуску магутных кар'ерных самасвалаў і спецтэхнікі. Спачатку экскурсавод паказаў фільм аб прадпрыемстве, а пасля вучні змаглі ўбачыць белаз рознай магутнасці. На самы вялікую машыну магутнасцю 450 тон навучэнцы падняліся і разгледзелі яе.  Навучэнцы таксама наведалі музей БелАЗа, і на прыканцы экскурсіі атрымалі сувенірныя белазікі.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.