Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

15 сакавіка - 25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дата: 16 марта 2019 в 09:19, Обновлено 18 марта 2019 в 10:28
Автор: Вентис С. Ф.
497 просмотров

У 2019 годзе Беларусь адзначае  25-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай акцыі " Мы-грамадзяне Беларусі!»

Па традыцыі ў гэты дзень 14-гадовым дзяўчатам і юнакам, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, творчасці або спорце, уручылі пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Гэтую ганаровую місію выканалі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Аксенцьевіч Жук і начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Воранаўскага РАУС Сяргей Васільевіч Баенскі. Галоўны дакумент грамадзян Рэспублікі Беларусь атрымала Віялета Врублеўская, навучэнка 8 "Б" класа.

Віншуем Віялету!

Фотасправаздача

Падрабязней чытайце на сайце "Воранаўскай газеты": http://www.voran.byhttp://www.voran.by

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў новы асноўны Закон краіны. Па выніках рэферэндумаў, якія адбыліся ў 1996 і 2004 гадах, у Канстытуцыю былі ўнесены змены і дапаўненні.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь-Асноўны Закон дзяржавы, які вызначае і замацоўвае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы, парадак фарміравання і кампетэнцыю органаў дзяржаўнай улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам і грамадзянамі. У Канстытуцыі сфармуляваны прынцыпы падзелу ўладаў, палітычнага плюралізму, а таксама прапісаныя асноўныя прынцыпы выбарчай сістэмы.

Канстытуцыя ўвасобіла ў сабе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, азнаменавала новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці нашай краіны. Яна грунтуецца на неад'емным суверэнным праве беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць і быць паўнапраўным суб'ектам сусветнай супольнасці.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. Захаванне Канстытуцыі, паважлівае стаўленне да сімвалаў краіны – дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна – патрыятычны абавязак кожнага з нас.

 Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26.03.1998 г. Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь устаноўлены як дзяржаўнае свята.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.