Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да абароны Айчыны гатовы!

Дата: 20 февраля 2019 в 16:32, Обновлено 27 февраля 2019 в 09:10
Автор: Вентис С. Ф.
477 просмотров

З 19 па 23 лютага кожны год па ўсёй Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя "Да абароны Айчыны гатовы!". Арганізатарамі акцыі з'яўляюцца тэрытарыяльныя камітэты ГА "БРСМ", якія сумесна з структурнымі падраздзяленнямі ГА "БРПА", Узброеных сіл РБ, унутранных спраў РБ, МНС РБ, органамі пагранічнай службы арганізуюць і праводзяць  конкурсна-азнаямляльныя праграмы па зборцы і разборцы стралковай зброі, экскурсіі на пагранзаставы і воінскія часткі, сустрэчы дапрызыўнай моладзі с камандаваннем частак, урачыстыя мерапрыемствы напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

20 лютага навучэнцы 8-10 класаў наведалі пагранічную заставу "Забалаць" і прынялі ўдзел у занятку па зборцы і разборцы стралковай зброі. 

Намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце пагранзаставы Семярнік Арцём Уладзіміравіч расказаў моладзі аб правілах паступлення ва ўстановы пагранічнай службы.

На прыканцы занятка навучэнцы падзякавалі ваеннаслужачым за набытыя веды аб стралковай зброі і запрасілі іх прыняць удзел  у конкурсна-забаўляльнай праграме "А ну-ка, хлопцы!", якая адбудзецца 23 лютага ў Забалацкім ЦКіД.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.