Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста

Дата: 8 февраля 2019 в 16:25
Автор: Вентис С. Ф.
484 просмотра

8 лютага ў піянерскай дружыне імя Юрыя Смірнова  адбылася ўрачыстая лінейка "Памяці юных герояў-антыфашыстаў...". На пачатку мерапрыемства піянеры-вядучыя напомнілі гісторыю ўзнікнення памятнай даты - 8 лютага.

"Так атрымалася, што менавіта ў сённяшні дзень-8 лютага, але ў розныя гады і ў розных краінах гінулі юныя героі: 8 лютага 1943 года гітлераўцы   расстралялі  герояў юнацкай  падпольнай арганізацыі горада Краснодона Алега Кашавога , Любоў Шаўцову, Дзмітрыя  Агурцова, Віктара Субоціна, Сямёна Астапенка і іншых. 8 лютага 1943, але ў Францыі, расстралялі пяць хлапчукоў-парыжан ліцэя "Бюфон" Жана Мары Аргус, П'ера Бенуа, Жана Бадрэе, П'ера Грэла, Люсьена Легро, якія не здрадзілі сваіх сяброў-падпольшчыкаў у гады Другой сусветнай вайны.  8 лютага 1962 года ў Парыжы загінуў 15-гадовы Даніэль Фэры - школьнік, які пратэставаў супраць вайны ў Алжыры.  8 лютага 1963 года ў Іраку загінуў ад катаванняў юны 15-гадовы камуніст Фадыл Джамаль, які не выдаў сваіх таварышаў фашысцкім уладам Ірана.
8 люты 1964 г. юныя інтэрнацыяналісты Масквы звярнуліся да дзяцей працоўных краін:
 - Мы прапануем дзень 8 лютага зрабіць традыцыйным днём памяці юных герояў-нашых аднагодкаў. Хай у гэты дзень усе дзеці ва ўсіх кутках Зямлі, успамінаючы аб бясстрашным подзвігу юных герояў,  мацней возьмуцца за рукі і новымі справамі ўмацуюць мір на ўсім зямным шары."

 На працягу лінейкі піянеры выходзілі на сцэну з партрэтамі піянераў-герояў, расказвалі аб іх подзвігу і ўзнагародах. Асаблівую ўвага звярнулі на Герояў Савецкага Саюза Марата Казея, Лёню Голікава, Валянціна Коціка і Зіну Партнову і прадэманстравалі відэаролікі аб іх жыцці, подзвігу і ўзнагародах. Пасля піянеры ўшанавалі гонар юных герояў-антыфашыстаў мінутай маўчання.

На прыканцы лінейкі вядучыя заклікалі ўсіх піянераў жыць у міры з усімі людзьмі, тады не будзе тэрактаў, не будзе войн, а дзяўчынкі і хлопчыкі будуць жыць шчасліва ва ўсім свеце.

ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.