Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чытаем на старонках раённай газеты.Традыцыі і сучаснасць. Старабеларускі абрад «Калядная варажба»

Дата: 13 января 2024 в 12:25, Обновлено 15 января 2024 в 11:15
115 просмотров

Старабеларускі абрад «Калядная  варажба.»

У  этнаграфічным музеi «Спадчына»  нашай школы  адзінаццацікласнікі паспрабавалі аднавіць старажытны абрад «Калядная  варажба Пад кiраўнiцтвам загадчыка музея Фаіны Сцефанаўны Войшнiс на некаторы час яны пераўвасобіліся ў жыхароў беларускай вёскі канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Тканыя дываны, вышываныя ручнікі, белы абрус, свечкі… Усё, што неабходна для стварэння тагачаснага каларыту. Дзеянні адбываліся ў сям’і Антося ды Ганны, дзе ёсць дачка Алена. Калі да яе завіталі ў госці дзяўчаты, моладзь распачала варажбу, каб зазірнуць у будучыню. Што толькі не ішло ў ход: дровы, чаравікі, рамяні, калодзежны вочап. Нават прасла плоту абдымалі! І даведаліся-такі, хто ў гэтым годзе будзе ў пары, хто раней выйдзе замуж, які характар будзе ў суджанага, якi лёс напаткае маладых, з якога боку чакаць сватоў. Вызначалi нават iмя будучага мужа. Падчас інсцэніроўкі абраду гучалi прыпеўкi, калядныя песнi “Паехала Каляда”, “Добры вечар добрым людзям” і іншыя.

Для школьнікаў згаданне абраду стала добрай магчымасцю больш даведацца аб традыцыях продкаў, дакрануцца да нашай самабытнай культуры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.