Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны ўрок ,,Ола - сястра Хатыні.”

Дата: 12 января 2024 в 16:05, Обновлено 12 января 2024 в 23:51
104 просмотра

Памяць аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны жыве ў кожным з нас. Жахі вайны закранулі кожную сям'ю, кожную вёску і гарады ў нашай краіне. Нават удалечыні ад фронту, у глыбокім тыле, адчуваліся яе наступствы - голад, разруха, вялізныя чалавечыя страты. Вось чаму ў рэаліях сённяшняга часу вельмі важна захаваць памяць аб падзеях ваеннага ліхалецця, каб трагедыя ў гісторыі больш не паўтарылася.

Сёння для навучэнцаў 10-11 класаў прайшоў Адзіны ўрок "Ола - сястра Хатыні", прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы. Навучэнцы расказалі аб генацыдзе беларускага народа, аб трагедыі спаленых вёсак. Гісторыя вёскі Ола падобная да гісторыі Хатыні. Так, там загінулі 1758 чалавек, у тым ліку 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых. Асноўная задача – данясенне да маладога пакалення дакладнай інфармацыі аб сутнасці нацызму і фашызму, аб тых жахлівых злачынствах, учыненых акупантамі і іх памагатымі на тэрыторыі Беларусі. Урок мужнасці, памяці для навучэнцаў 10-11 класаў застаўся неабыякавым і вучні прыйшлі да высновы, - такія жудасныя  трагедыі ў гісторыі  не павінны паўтарацца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.