Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Свята "Багач"

Дата: 17 ноября 2023 в 20:05, Обновлено 12 декабря 2023 в 12:30
Автор: Вентис С. Ф.
158 просмотров

17 кастрычніка навучэнцы 6 класа разам з класным кіраўніком Міхайлавай Я.Я. і загадчыкам школьнага этнаграфічнага музея Войшніс Ф.С. арганізавалі і правялі фальклорнае свята "Багач".

 Сёння навучэнцы 6 класа разам з класным кіраўніком Міхайлавай Я.Я. і загадчыкам школьнага этнаграфічнага музея Войшніс Ф.С. арганізавалі і правялі фальклорнае свята "Багач", якое азначае заканчэнне ўборкі ўраджаю.

У даўніну слова Багач  сведчыла пра канчатковы набытак селяніна з яго нівы. Святочны дзень быў не толькі для гульняў, але і настройваў на далейшыя работы: "Прыйшоў Багач - кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку". На свята пяклі вялікі каравай з новага ўраджаю. Насілі ў кожную хату і адрыну кошык з жытам і свечкаю, бо гэта забяспечвала сям'і дабрабыт і шчасце.

Навучэнцы 6 класа  цікава паказалі звычай святкавання Багача:выбіралі Багіню жніва, якая дарыла гаспадарам сноп, частавалі гасцей, спявалі песні, гулялі ў гульні, дзед Усявед загадваў загадкі пра агародніну, жартавалі. Відэасправаздача

 

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.