Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прафарыентацыйная сустрэча са слухачом магістратуры інстытута пагранічнай службы РБ.

Дата: 26 октября 2023 в 17:13, Обновлено 26 октября 2023 в 20:35
138 просмотров

 Перад навучэнцамі 8-11 класаў выступіў Гатоўка Дзмітрый Аляксандравіч - слухач магістратуры інстытута пагранічнай службы РБ.Ён паведаміў: што трэба здаваць, каб паступіць у пагранічны інстытут, што трэба, каб стаць пагранічнікам у Беларусі, каму падпарадкоўваюцца пагранічныя войскі РБ? Калі вы вырашылі паступаць у Інстытут пагранічнай службы ў 2024 годзе, Вам неабходна прайсці "Электронную рэгістрацыю" у нашым Telegram-боте  Інстытут пагранічнай службы і работы прыёмнай камісіі +375 17 358-85-70.

<pre> ГАРАНТЫІ  АБІТУРЫЕНТУ: поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на ўвесь перыяд навучання; бясплатную вышэйшую адукацыю; пасля заканчэння навучання - прысваенне воінскага звання "лейтэнант"; працаўладкаванне на пасады начальніцкага складу органаў пагранічнай службы; абавязковае дзяржаўнае страхаванне; стабільнае штомесячнае забеспячэнне; штогадовая аднаразовая дапамога на аздараўленне ў памеры двух акладаў грашовага забеспячэння; матэрыяльную дапамогу ў выпадку ўзнікнення сямейных і іншых абставін; бясплатнае медыцынскае абслугоўванне ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў ва ўстановах аховы здароўя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь; забеспячэнне ваеннай і спецыяльнай формай адзення; штогадовы водпуск ад 30 да 45 сутак, сацыяльны водпуск 10 сутак па сямейных і іншых абставінах; выплату грашовай кампенсацыі за карыстанне жылым памяшканнем па дагаворы найму (паднайму); льготнае вылічэнне выслугі гадоў: 1 месяц - 1,5 месяца (для ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу на пагранічных пасадах і заставах); пенсіённае забеспячэнне па дасягненні 48-гадовага ўзросту пры наяўнасці выслугі гадоў; льготнае крэдытаванне пры будаўніцтве жылля ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.04.2008 г. №195. Потым ва ўстанове адукацыі  адбыўся канцэрт  салістаў ваеннага аркестра Лідскага пагранатрада. Кожнае выступленне салістаў ваеннага аркестра ў нашай школе – гэта яркая падзея, якая пакідае  ў  слухачоў незгладжальнае ўражанне, адыгрывае вялікую ролю ў ваенна- патрыятычным выхаванні моладзі. Музыканты-пагранічнікі ў чарговы раз парадавалі  арыгінальнай творчай праграмай, падарылі пазітыўныя эмоцыі і добры настрой дзецям і дарослым. На сяброў-пагранічнікаў, абаронцаў дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з гонарам глядзелі хлопчыкі і дзяўчынкі і моцна апладзіравалі. </pre> <pre> </pre>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.