Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень этнаграфічнага музея “Спадчына”

Дата: 18 мая 2023 в 12:10
Автор: Юндил А. В.
108 просмотров

З 12 па 17 мая 2023 года  праводзіўся тыдзень этнаграфічнага музея “Спадчына”. У тыдні прынялі ўдзел выхаванцы інтэграванай групы навучання і выхавання №2 (выхавальнік Л.І. Глушэнь), для якіх была арганізавана пазнавальная экскурсія “Лепш нічога няма  свайго роднага вугла”.

  Выхаванцы групы падоўжанага дня № 1(вучні 1-2 кл.) удзельнічалі ў гульні-спаборніцтве “Загадкі ў музейных прадметах”. Выхавальнік Р.І. Чапля.

Для вучняў 5 класа (класны кіраўнік Я.Я. Міхайлава) арганізавана літаратурна-этнаграфічная гасцёўня “Ой лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!”. Яны наведалі  музей і на ўроку СМК з настаўніцай Г.Ч. Ненартовіч, дзе здзейснілі вуснае падарожжа  па сусветнай мастацкай культуры  па тэме  “Традыцыйнае народнае жыллё”. Дзяўчынкі-пяцікласніцы  на ўроку абслугоўваючай працы з настаўніцай Я.М. Анаровіч па тэме “ Віды вышыўкі. Асаблівасці беларускай народнай вышыўкі. Вышыўка як від дэкаратыўна прыкладнога мастацтва. Вышыўка ў тэхніцы “Набор”  пазнаёміліся з раздзелам “Вышыўка і ткацтва як від дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва” экспазіцыі школьнага музея.

Вучні 6 класа (класны кіраўнік, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Г.А. Пакуліс) удзельчалі ў брэйн-рынгу па паэме Якуба Коласа “Новая зямля”  на тэму “Жыццё і побыт беларусаў”.

Кацярына Станіславаўна Краеўская, настаўніца беларускай мовы, з вучнямі 7 класа правяла ўрок-свята па нарысе “Зямля пад белымі крыламі” У. Караткевіча.

У этнаграфічным музеі “Спадчына” актывістамі музея (кіраўнік Ф.С. Войшніс) арганізавана  выстава “Вязанне”. Гэтую выставу наведалі дзяўчынкі 8 класа на ўроку абслугоўваючай працы  (настаўнік  Я.М. Анаровіч). З навучэнцамі 8 класа (класны кіраўнік Г.Ч. Цыбулька) праведзены занятак-экскурсія “Свет музейных прадметаў, свет людзей”.

Настаўнікі  Г.А. Суркант і С.І. Буйко  ў 9 “А” класе правялі  ўрок-эскурсію на нямецкай мове “Наш школьны музей “Спадчына” ў рамках тэмы “Вольны час”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.