Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны ўрок ,, Гендэрныя ролі і гендэрныя стэрэатыпы ў сучасным свеце."

Дата: 24 февраля 2023 в 18:29, Обновлено 3 марта 2023 в 17:42
114 просмотров

Сустрэча вучняў 10-11 класаў з галоўным урачом УЗ Забалацкай  АУАП Мацкевічам Р.Г. і медсястрой Наркун А.І. Гендэрнае выхаванне прадстаўлена як адзін з асноўных напрамкаў выхаваўчай работы ў школе. Заканамерна задацца пытаннем, што гэта: даніна прынятым дзяржаўным дакументам або ўсвядомленая неабходнасць?Гендэрная педагогіка гэта ўжо далёка не новае паняцце. Гендэрны кампанент прысутнічае ва ўсіх сферах нашай жыццядзейнасці. Таму развіццё гендэрнай тэорыі заканамерна прыводзіць да яе пранікнення ў розныя дысцыпліны, якія закранаюць тыя ці іншыя аспекты сацыяльнага жыцця. Урад Рэспублікі Беларусь увесь час заяўляе аб тым, што ў краіне праводзіцца актыўная гендэрная палітыка. Ратыфікаваны міжнародныя дакументы, прыняты Нацыянальныя планы па дасягненню гендэрнай роўнасці, унесены некаторыя змены ў заканадаўчыя акты і інш. Аднак пры гэтым гендэрная палітыка часта выклікае нараканні з боку гендэрных экспертаў. Гэта адбываецца ў сувязі з яе адарванасцю ад гендэрнай тэорыі як метадалагічнай падставы. Гендэрная палітыка ў краіне носіць хутчэй характар ​​вырашэння дзвюх задач: выканання абавязкаў перад міжнароднай супольнасцю і прасоўваннем сямейна-дэмаграфічнай палітыкі. Гэта вельмі добра можна прасачыць на ўзроўні рэальнай практыкі, напрыклад сферы адукацыі. Фарміраванне "правільнай" гендэрнай ідэнтычнасці неабходна для ўстанаўлення "правільных" узаемаадносін паміж людзьмі. Выхаванне абапіраецца на мараль, якая заклікана фарміраваць «сапраўдных» мужчын і жанчын і арыентаваць іх на каханне, сям'ю, шлюб, дзіцянараджэнне. У час гутаркі абмяркоўваліся пытанні маральнага стану падрастаючага пакалення, узаемаадносін паміж дзяўчынкамі і хлопчыкамі, аб ролі сям'і і сяброў у пытаннях асабістага жыцця, наступствах ранніх палавых сувязей. На простых і яскравых прыкладах урач і медсястра  патлумачылі дзецям  разуменне інстытута шлюбу і сям'і. Вучні  10-11 класаў слухалі з цікавасцю, нават выказалі жаданне пагутарыць асобна хлопчыкі і дзяўчынкі, дзе кожны без сарамлівасці мог задаць пытанне, якое яго цікавіць. У выніку, усе атрымалі шмат адказаў, але пытанні яшчэ засталіся, а гэта нагода сустрэцца яшчэ раз.«Сямейнае выхаванне» па сутнасці, з'яўляецца адзіным дамінуючым кірункам, які самавызначае ўсё астатняе і ўвесь навучальна-выхаваўчы працэс у цэлым. Менавіта таму Нацыянальныя праграмы дэмаграфічнай бяспекі атрымалі вялікае фінансаванне з бюджэту, у той час як на Нацыянальныя планы па дасягненні гендэрнай роўнасці грошай не выдзяляецца. Адпаведна і гендэрнае выхаванне ў беларускіх школах павінна праводзіцца ў цеснай узаемасувязі з сямейным выхаваннем.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.