Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прафарыентацыйная сустрэча!

Дата: 10 февраля 2023 в 20:13, Обновлено 11 февраля 2023 в 22:52
159 просмотров

Прафарыентацыйная сустрэча з намеснікам начальніка пагранзаставы "Забалаць" Кляўда Мікітам Віктаравічам. Калі вы вырашылі паступаць у Інстытут пагранічнай службы ў 2023 годзе, Вам неабходна прайсці "Электронную рэгістрацыю". Тэлефон "гарачай лініі" па пытаннях паступлення ў Інстытут пагранічнай службы і работы прыёмнай камісіі: +375 17 358-85-70, +375297794945 Семенча Ганна Рыгораўна - сакратар камісіі. ПАРАДАК ПРЫЁМУ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ У ДЗЯРЖАЎНУЮ УСТАНОВУ АДУКАЦЫІ «ІНСТЫТУТ ПАГРАНІЧНАЙ СЛУЖБЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» НА 2023 ГОД АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ: Адрас і кантактная інфармацыя Адрас: 220103, г. Мінск, вул. Славінскага, 4. Да заявы прыкладаюцца: аўтабіяграфія; для абітурыентаў ва ўзросце да 18 гадоў - завераная пісьмовая згода аднаго з законных прадстаўнікоў згодна з дадаткам 2 да Парадку; характарыстыка з месца вучобы ці працы; для навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі - даведка аб бягучай паспяховасці за бягучы навучальны год; для абітурыентаў, якія скончылі адпаведныя ўстановы адукацыі, – копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі, або копія дыплома аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі і дадатку да яе, або копія дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі і дадатку да яе; копія пасведчання аб нараджэнні; тры фатаграфіі памерам 30×40 мм. Абітурыенты з ліку грамадзянскай моладзі, якія жадаюць паступаць у Інстытут і Калінінградскі пагранічны інстытут, падаюць заяву ў ваенны камісарыят раёна (горада) па месцы жыхарства да 1 красавіка 2023 г. У заяве ўказваюцца: прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), дата нараджэння ; адрас месца жыхарства; найменне выбранай спецыяльнасці, прафілізацыі. АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ : У Інстытут і Калінінградскі пагранічны інстытут на конкурснай аснове прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй, або сярэднюю спецыяльную адукацыю: ва ўзросце ад 17 да 21 года, у тым ліку тыя, якія дасягнуць 17-гадовага ўзросту або дасягнулі 21-гадовага ўзросту ў год паступлення для атрымання адукацыі (грамадзяне, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, - з пісьмовай згоды аднаго з законных прадстаўнікоў) ; ПАРАДАК ЗАЛІЧЭННЯ: Залічэнне абітурыентаў, якія паступаюць у Інстытут і Калінінградскі пагранічны інстытут, праводзіцца па конкурсу на аснове агульнай сумы балаў, указаных у сертыфікатах ЦТ, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у 2023 годзе і (або) 2022 годзе, сертыфікатах ЦЭ, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у годзе, па выніках здачы двух уступных іспытаў (па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» ці «Руская мова» і аднаму прадмету профільнага іспыту (па выбары абітурыента), сярэдняга бала дакумента аб адукацыі і адзнакі ў дакуменце аб адукацыі па прадмеце профільнага іспыту, па якім не здаваліся ЦЭ ці ЦТ, і ажыццяўляецца на падставе рашэння прыёмнай камісіі. Прафесійны адбор абітурыентаў ажыццяўляецца шляхам усебаковай ацэнкі кожнага абітурыента па наступных паказчыках: стан здароўя; фізічная падрыхтоўка згодна з дадаткам 1 да Парадку; прафесійна-псіхалагічнае абследаванне, якое праводзіцца з мэтай ацэнкі ваенна-прафесійнай накіраванасці і індывідуальна-псіхалагічных якасцей кандыдатаў, неабходных для паспяховай вучэбнай і прафесійнай дзейнасці, і ўключае ў сябе вывучэнне дакументаў, тэсціраванне, апытанне і сумоўе, па выніках якіх выносіцца адно з наступных заключэнняў аб прафесійнай прыдатнасці: Найменаванне практыкаванняў, вынесеных на праверку ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці кандыдата на навучанне ў якасці курсантаў дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" і крытэрыі налічэння балаў за выкананне нарматываў: Мужчыны: падцягванне на перакладзіне, бег на 100 м, бег на 1 км. Жанчыны: комплекснае сілавое практыкаванне, бег на 60 м, бег на 500 м. Жадаем поспехаў.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.