Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў Мінск

Дата: 4 ноября 2022 в 16:17, Обновлено 5 ноября 2022 в 09:57
Автор: Котик В. В.
151 просмотр

Экскурсія ў Мінск

03.11.2022 члены ваенна-патрыятычнага клуба “Юныя сябры пагранічнікаў”,   пабывалі на экскурсіі ў Мінску.  Нас гасцінна сустрэла Акадэмія МУС, затым мы адправіліся ў музей Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Там былі ўручаны нам электронныя гіды і кожны мог пазнаёміцца з экспазіцыяй музея самастойна.

У апошняй зале музея пра дзейнасць падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе нам вельмі падрабязна расказала экскурсавод.

Кожны быў прыемна здзіўлены, што ў музеі ўстаноўлены сучасныя мультымедыйныя парталы з дадатковай інфармацыяй па ўсіх раздзелах экспазіцыі, дзе многія змаглі больш дэталёва пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і экспанатамі.

Далей наша экскурсія была прадоўжана. Падсілкаваўшыся і наведаўшы тарговы цэнтр “Сталіца”, мы адправіліся ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Незвычайная абстаноўка, ціхая мелодыя  ваенных год настроілі на пэўны лад. Навучэнцы апынуліся ў атмасферы 40-х гадоў, гадоў ваеннага ліхалецця, гадоў  цяжкасцей і пакут. З цікавасцю і захапленнем хлопцы і дзяўчаты знаёміліся з  экспанатамі музея, рабілі здымкі. 

У  дзень юбілею Якуба Коласа нам пашчасціла сустрэцца з паэтам, наведаць часовую выставу “Апалены золак”, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, якая арганізавана ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа.

 Са слоў экскурсавода  мы даведаліся, што ўпершыню на выставе прадстаўлены некаторыя рэчы паэта і яго сям’і. Сярод іх: кубак, знойдзены ў развалінах дома Міцкевічаў, паляўнічая стрэльба сярэдняга сына Юркі, люстэрка Марыі Дзмітрыеўны,  жонкі паэта, фотаздымкі, некаторыя рукапісы і кнігі.

Выстава нам напомніла, што для Якуба Коласа дарога на вайну пачалася з раставання з Радзімай, з народам.

 -  40-ыя нам не забыць. Колас піша аб Мінску: ”На нашых вачах гарэў стары…”. Сям’я Міцкевічаў пакінула Мінск. У эвакуацыю паспелі ўзяць толькі 2 чамаданы, а малодшы сын Міхась захапіў стрэльбу Юркі, – вядзе свой аповед экскурсавод.

А гэтыя два чамаданы стаяць перад нашымі вачыма і адразу ўзнікаюць малюнкі таго часу.І стрэльба,  запакованая ў скураны чахол,  і кошык маці, які яна прыхапіла, як гаспадыня, паклаўшы туды прадукты. “ А ў кошыку ляжала вяндліна, якая так пахла і якую так хацелася з’есці…- з успамінаў сына Данілы.  

Мы праходзім далей і наступны раздзел выставы “Колас ва Узбекістане”. Так званы Ташкенскі перыяд жыцця і творчасці паэта. Тут  крэсла паэта, партфель, паэтава цюбіцейка. Тры гады паэт жыў далёка ад Радзімы, але “страчыў” па-своему, за Радзіму , за народ. Дарэчы,  там на стале стаяла чарнільніца і пяро, яго аружжа, з дапамогай якога паэт ствараў свае творы на ваенную тэматыку, якія чыталі і перачытвалі салдаты і патрызаны, з якімі ішлі ў бой. Гэтыя творы і сёння не страцілі сваёй актуальнасці. Таму што напамінаюць нам аб ваенных часах і тых цяжкасцях і пакутах, якія перанёс беларускі народ у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Экскурсіяй у музеі і сустрэчай з Якубам Коласам закончылася наша падарожжа ў сталіцу. Змораныя крыху, але задаволеныя ўбачаным і пачутым мы вярнуліся дадому. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.