Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прышкольны аздараўленчы лагер “Рознакаляровае лета”. 14 дзень

Дата: 23 июня 2022 в 14:28, Обновлено 24 июня 2022 в 14:49
172 просмотра

ДЗЕНЬ СПОРТУ

14 дзень - Дзень спорту. Пачаўся ён з мінуткі здароўя "Камп'ютар: карысць і шкода". У рамках тыдня моладзі і студэнцтва 23 чэрвеня дзень прайшоў пад дэвізам "Моладзь За спорт" выхаванцы лагера прынялі актыўны ўдзел у спартландыі "Вясёлыя старты". 

Выхаванцы отрада "Вясёлыя рабяты" прынялі ўдзел у чарговым занятаку школы актыўнага грамадзяніна на тэму: "Лета - час дзейнічаць. Памяці герояў будзем годнымі!", а юнакі і дзяўчаты з працоўнага атрада "Юнацтва" - на тэму "І помніць  балюча, і забыць нельга" (да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа). У ходзе заняткаўдзеці  прыйшлі да высновы: перамога ў Вялікай Айчыннай вайне дасталася нашаму народу вельмі вялікай цаной, таму абавязак кожнага - захоўваць памяць пра тых,  хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля нашай будучыні. 

23 чэрвеня ў рамках адзінага дня прафілактыкі па праблемах ужывання непаўналетнімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў адбылася сустрэча з медыцынскім работнікам школы. Кавалеўская Л.Л. праінфармавала дзяцей аб цяжкіх наступствах ужывання наркатычных рэчываў. Дырэктар лагера Пакуліс Г.А. засяродзіла ўвагу выхаванцаў на недапушчальнасці распаўсюджвання наркатычных і псіхатропных рэчываў і адказнасці за гэтыя правапарушэнні. У бацькоўскіх чатах была змешчана інфармацыя па дадзенай праблеме.

Фотасправаздача

      

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.