Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прышкольны аздараўленчы лагер “Рознакаляровае лета”. 12 дзень

Дата: 21 июня 2022 в 15:25, Обновлено 24 июня 2022 в 11:06
143 просмотра

ДЗЕНЬ ЭКАНОМІІ І БЕРАЖЛІВАСЦІ

Быць эканомнымі і беражлівымі трэба вучыцца змалку. Менавіта гэтай тэме былі прысвечаны мерапрыемствы сённяшняга дня.

 Малодшыя выхаванцы падчас гульні “У гасцях у Гнома-эканома” даведаліся, як можна эканомна расходаваць электраэнергію, ваду, атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з атрада “Вясёлыя рабяты” паразважалі на інфармацыйнай гадзіне “Быць беражлівым – дапамагаць сваёй краіне” пра тое, як можна эканомна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы. Экалагічная гульня “Захавальнікі вады” ў працоўным атрадзе “Юнацтва” была накіравана на вырашэнне пытання беражлівых адносін і эканомнага выкарыстання прэснай вады.У рамках Тыдня моладзі і студэнцтва юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у здымках відэароліка “Моладзь за навуку”, у якім выказалі сваё меркаванне пра ролю навукі ў жыцці маладога пакалення.

 І, як заўсёды, не абышлося без  гульняў і спаборніцтваў у спартыўнай зале. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е  дзень у лагеры прайшоў весела, выхаванцы былі задаволены.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.