Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прышкольны аздараўленчы лагер “Рознакаляровае лета”. 11 дзень

Дата: 20 июня 2022 в 17:42, Обновлено 24 июня 2022 в 14:55
158 просмотров

ДЗЕНЬ ВЕТЛІВАСЦІ

У лагеры дзень пачаўся як заўсёды з хвілінкі здароўя. А перад правядзеннем спартыўнага свята “Гэтыя рознакаляровыя мячы” прайшла хвілінка бяспекі “Адпачываем, гуляем – бяспекі не парушаем”. Так як у лагеры праходзіў дзень ветлівасці, то выхаванцы атрада “Непаседы” прынялі ўдзел у ролевай гульні “Ветліва - няветліва”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з атрада “Вясёлыя рабяты” адправіліся на экскурсію па родных мясцінах. Надоўга застануцца ў памяці ўражанні ад наведвання музея валуноў «Валуны крутых дарог мінуўшчыны» і  Народнага гісторыка-краязнаўчага музея ў Радунскай сярэдняй школе. Тут вучні змаглі паглядзець экспазіцыі, якія адлюстроўваюць найбольш значныя падзеі ў гісторыі г.п. Радунь і Воранаўскага раёна, знаёмяць з жыццёвым шляхам знакамітых землякоў, самабытнай культурнай прасторай насельнікаў Воранаўскага края.

Экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, дала магчымасць даведацца пра абарончыя баі Чырвонай Арміі ў нашым краі ў 1941годзе, стварэнне і разгортванне падполля і партызанскага руху, злачынствы захопнікаў, ход вызваленчых баёў у 1944 годзе, аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі.

У парку па вуліцы Савецкай у Радуні знаходзіцца абеліск, які ўстаноўлены на брацкай магіле. Навучэнцы ўшанавалі памяць 45 воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 

Наступным прыпынкам была вёска Дубінцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі брацкую магілу на Дубінскай гары. Тут пахаваны 28 невядомых воінаў 17-ай стралковай дывізіі 21-га стралковага корпуса, у тым ліку лейтэнант Расолька, якія загінулі ў 1941 годзе падчас бою з фашыстамі.

Турнір ветлівасці, які праводзілі ў гэты дзень у лагеры, дапамог навучэнцам успомніць правілы этыкета, якімі яны павінны карыстацца ў жыцці.

20 чэрвеня пачаўся тыдзень моладзі і студэнцтва. У рамках правядзення тыдня  выхаванцы лагера сустрэліся са старшынёй сельскага савета Радзівон А.С.  у форме адкрытага дыялогу "З моладдзю на роўных".Ала Станіславаўна  звярнула ўвагу на тое, што будучае нашай Беларусі залежыць ад моладзі. Менавіта юнакі і дзяўчаты павінны клапаціцца пра лёс роднага краю.
Маладыя людзі актыўна ўступілі ў дыялог. Яны абмяркоўвалі, які  ўклад могуць унесці  для развіцця сваёй краіны. 

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.