Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прышкольны аздараўленчы лагер “Рознакаляровае лета”. 9 дзень

Дата: 16 июня 2022 в 15:57, Обновлено 19 июня 2022 в 15:09
171 просмотр

ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ

16 чэрвеня дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам “Здароўе – гэта здорава”.  Спачатку была праведзена мінутка здароўя “Хочаш быць здаровы – загартоўвайся”. Потым маленькія выхаванцы падарожнічалі па “Азбуцы здароўя”, а атрад “Вясёлыя рабяты” паўдзельнічаў ў інтэрактыўнай гульні  “Жыць здорава!”

Самым цікавым момантам у гэты дзень была экскурсія ў аграсядзібу “Ё-Маё”. Там нашы выхаванцы трапілі на дэгустацыю першага леташняга мёду. Уражанняў было многа. Усе фатаграфаваліся каля доміка Бабы Ягі, каля сажалкі. З цікавасцю разглядалі хлопчыкі і дзяўчынкі чучалы дзікіх жывёл, прыгожыя залы аграсядзібы. А колькі гоману, смеху і весялосці было падчас гульні ў хованкі на тэрыторыі! За ўсё гэта шчыра дзякуем гаспадару аграсядзібы Лінга В.В.

Хлопцы і дзяўчаты з працоўнага атрада “Юнацтва” працягвалі працу на палетках КСУП “Гіркі”, а потым ўдзельнічалі ў абмеркаванні тэмы “Здароўе і мода” падчас правядзення атраднай гадзіны-разважання.

Ужо стала традыцыяй напрыканцы дня, падводзячы вынікі, заахвочваць самых актыўных выхаванцаў, уручаючы ім лагерныя манеткі.  

 

Фотасправаздача 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.