Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

Дата: 22 мая 2022 в 14:39, Обновлено 22 мая 2022 в 14:41
200 просмотров

На аснове палажэння аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” 13 мая 2022 года на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Воранаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” журы падводзіліся вынікі раённага этапу конкурсу. У раённым этапе прынялі ўдзел 58 навучэнцаў з усіх устаноў адукацыі. Журы адзначыла высокі ўзровень выканаўчага майстэрства ўдзельнікаў, глыбіню пранікнення ў вобраз і сэнс выбранага твора, выразнасць касцюмаў, артыстызм выканання асобных навучэнцаў. 

Нашы навучэнцы выступалі ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы і ва ўзроставай катэгорыі 9-10 класы. Малодшую узроставую катэгорыю прадстаўлялі Разукевіч Ілля (1 клас) і Адамовіч Ангеліна (3 клас), старэйшую ўзроставую катэгорыю - Врублеўскі Дзмітрый (9 клас). Усе ўдзельнікі конкурсу нашай установы выступілі на добрым узроўні. На аснове рашэння журы 2 месца атрымала Адамовіч А., 3 месца ў Разукевіча І. Віншуем! 

https://drive.google.com/file/d/1bJHyurAhOeYx9s7yF_YUrS8IRRXB5Pjg/view?usp=sharing   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.