Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Педагагічны савет "Аб павышэнні якасці прадметнага выкладання праз выкарыстанне эфектыўных прыёмаў і метадаў у працы з навучэнцамі розных узроўняў вучэбных дасягненняў"

Дата: 1 апреля 2022 в 16:59, Обновлено 5 апреля 2022 в 14:49
204 просмотра

1 красавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі адбыўся педагагічны савет на тэму "Аб павышэнні якасці прадметнага выкладання праз выкарыстанне эфектыўных прыёмаў і метадаў у працы з навучэнцамі розных узроўняў вучэбных дасягненняў"

Мэта: выявіць узровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па выкарыстанні эфектыўных прыёмаў і метадаў у працы з навучэнцамі розных узроўняў вучэбных дасягненняў.

Задачы:

  • раскрыць тэарэтычныя аспекты прыёмаў і метадаў, якія спрыяюць эфектыўнасці вучэбных заняткаў;
  • прааналізаваць узроўні вучэбных дасягненняў па вучэбных прадметах (у разрэзе ўстановы адукацыі);
  • сістэматызаваць прыёмы і метады канструявання на вучэбным занятку сітуацыі поспеху;
  • фарміраваць пазітыўныя адносіны педагогаў да павышэння якасці адукацыі праз метадычную работу;
  • выявіць цікавы вопыт працы педагогаў у дадзеным накірунку;
  • вызначыць шляхі для павышэння якасці прадметнага выкладання ў працы з навучэнцамі і выхаванцамі дашкольнай адукацыі.

Форма правядзення - "круглы стол"

План правядзення

1. Тэарэтычныя аспекты прыёмаў і метадаў, якія спрыяюць эфектыўнасці вучэбных заняткаў. 

Явейшыс Л.Г., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

2. Аналіз узроўняў вучэбных дасягненняў па вучэбных прадметах.

Настаўнікі-прадметнікі 5-11 класаў установы

3. Практычная частка

а) канструяванне на вучэбным занятку сітуацыі поспеху праз прыёмы і метады;

б) абмен вопытам па тэме педагагічнага савета;

в) вызначэнне шляхоў для павышэння якасці прадметнага выкладання ў працы  з навучэнцамі і выхаванцамі дашкольнай адукацыі.

4. Рэфлексія

5. Праект рашэння педагагічнага савета.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.