Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Канстытуцыя маёй краіны

Дата: 15 марта 2022 в 14:27, Обновлено 17 марта 2022 в 11:04
Автор: Котик В. В.
283 просмотра

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - адно з важнейшых дзяржаўных свят. У  гэтым годзе   яно асабліва важнае і значнае, паколькі ўступаюць у сілу новыя змены і дапаўненні ў Асноўны Закон. Шырока адзначылі гэтае свята навучэнцы нашай школы. У рамках святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у класных калектывах прайшлі мерапрыемствы пад агульнай назвай "Канстытуцыя маёй краіны". Маладыя грамадзяне абмеркавалі свае правы і абавязкі, даведаліся,  якія змены і дапаўненні  былі ўнесены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскіх рэферэндумах 24.11.1996 і 17.10.2004 гг. Абмеркавалі і ўнясенне змен, прынятых на Рэферэндуме 27.02.2022 года.

15 сакавіка Кель Максім прыняў удзел у раённым святочным мерапрыемстве па ўручэнню пашпартоў у  рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі "Мы грамадзяне Беларусі", якая была прымеркавана да  Дня Канстытуцыі. Ва ўрачыстай абстаноўцы юнак атрымаў свой першы дакумент - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя з'яўляецца Асноўным законам дзяржавы і займае найважнейшае месца сярод крыніц права. Дзевяцікласнікі   разважалі аб правах чалавека і правах дзіцяці. Гэтыя фразы трывала ўвайшлі ў нашае жыццё і прыжыліся ў нашым грамадстве.  У Дзень Канстытуцыі    былі ўручаны каштоўныя падарункі - кнігі "Я-грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

З мэтай выхавання прававой культуры асобы, выхавання грамадзянскасці і пратрыятызму была праведзена  раённая анлайн-віктарына "Асноўны закон дзяржавы", дзе нашы піянеры паказалі свае веды аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго 5 навучэнцаў нашай установы адукацыі  ўдзельнічалі ў  абласным Online-Quiz да  Дня Канстытуцыі "Канстытуцыя! Беларусь!  Я!".

Фотасправаздача     

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.