Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ “Баявая, дыверсійная і агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан”

Дата: 3 марта 2022 в 16:07, Обновлено 6 марта 2022 в 13:10
179 просмотров

У рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” 3 сакавіка з навучэнцамі 9-ых класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна па тэме: “Баявая, дыверсійная і агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан”.

На першым этапе “Мы даведваемся” настаўнік гісторыі актуалізавала веды навучэнцаў пра баявую, дыверсійную і агітацыйна-прапагандысцкую дзейнасць партызан і падпольшчыкаў, акцэнтуючы ўвагу на тых аспектах, якія раней не разглядаліся на ўроках гісторыі. Навучэнка 9 класа Куклінская Надзея прэзентавала даследчую работу “Партызанскімі сцежкамі (дзейнасць партызанскага атрада імя Катоўскага на тэрыторыі Воранаўшчыны  ў час Вялікай Айчыннай вайны)”. Падлеткі даведаліся пра баявую і дыверсійную дзейнасць землякоў, якія ўваходзілі ў склад партызанскага атрада імя Катоўскага.

На другім этапе  “Мы разважаем” было  арганізавана абмеркаванне атрыманай інфармацыі па пытаннях:

1. Як вы лічыце, якое значэнне мела барацьба партызан і падпольшчыкаў для разгрому нямецка-фашысцкіх захопнікаў?

2. Як вы лічыце, чаму партызаны і падпольшчыкі надавалі вялікую ўвагу агітацыйна-прапагандысцкай працы?

На этапе “Мы падводзім вынікі” навучэнцам было прапанавана выкарыстаць  матэрыялы інтэрнэт-праекта “Партызаны Беларусі” і знайсці сярод удзельнікаў партызанскага атрада імя Катоўскага  імёны  сваіх землякоў.

Дзевяцікласнікі прыйшлі да высновы, што сярод мясцовых партызан і падпольшчыкаў былі нават і падлеткі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.