Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Памінальнае свята "Дзяды"

Дата: 1 ноября 2021 в 23:30, Обновлено 3 ноября 2021 в 13:03
260 просмотров

Памінальнае свята “Дзяды” – жальнае свята. Сам тэрмін “дзяды” мае значэнне “продкі” і ўжываецца ў адносінах не толькі да памерлых мужчын: “дзяды” – гэта ўсе памерлыя продкі. Кожны год мы збіраемся ў школе, каб ушанаваць памяць тых, каго няма з намі, хто адышоў у нябыт, і, магчыма, сочыць за нашымі дзеяннямі і ўчынкамі з неба хвілінай маўчання. Кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея “Спадчына” рассказала на гэты раз: “Нашы продкі прытрымліваліся спрадвечных законаў, і кожны дзень для іх меў сваё значэнне. У панядзелак нельга было пачынаць якую-небудзь сур’ёзную справу. Чацвер лічыўся чыстым днём, пятніца – жаночым. Але самым важным днём была субота, калі ўшаноўвалі дзядоў, прадзедаў, прашчураў. Для нас вобраз прашчура вырас да ўзроўню філасофскага яднання пакаленняў. Як кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю, свае карані, так і кожны чалавек павінен ведаць і шанаваць сваіх продкаў, родзічаў.” Мінулае – гэта карані нашага тысячагадовага радаводнага дрэва. Не будзе каранёў – загіне дрэва, не застанецца ў будучым і памяці пра нас.  Без ведама гістарычнага мінулага не можа быць ні сучаснасці, ні будучыні. Не павінна забыцца, сцерціся з памяці і бацькоўская вера, і матчына мова, і народныя звычаі і традыцыі.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.