Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Дата: 23 июня 2021 в 08:44, Обновлено 24 июня 2021 в 09:00
Автор: Крысь О. Н.
252 просмотра

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у Воранаўскай школе адбылася прэзентацыя праекта «Баявая слава маёй вёскі, майго пасёлка», арганізаваная Воранаўскім раённым Саветам дэпутатаў і Воранаўскім раённым выканаўчым камітэтам. У рамках праекта навучэнцы і моладзь раёна на конкурснай аснове збіралі матэрыял для мультымедыйных прадуктаў пра ваенны час у гісторыі нашага раёна. У выніку сабраны матэрыял паслужыў асновай для стварэння віртуальнай кнігі «Памяць. Воранаўскі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны». На прэзентацыі таксама былі падведзены вынікі конкурсу мультымедыйных прадуктаў «Баявая слава маёй вёскі, майго пасёлка», які праходзіў з 18 траўня па 6 чэрвеня 2021 года. Аўтары работ-пераможцаў былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі. Навучэнка нашай установы адукацыі Фірыновіч Анастасія заняла 1 месца ў намінацыі "Відэаролік". Віншуем і жадаем поспехаў!

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.