Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Агульнашкольны бацькоўскі сход "Дзеці і бяспека"

Дата: 16 апреля 2021 в 09:10, Обновлено 17 апреля 2021 в 09:27
Автор: Котик В. В.
301 просмотр

15.04.2021 ва ўстанове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход "Дзеці і бяспека". 

 1. Сіняўскі Д.М., начальнік інспекцыі  па справах непаўналетніх Воранаўскага РАУС, асвяціў пытанне  бяспекі дзяцей  у Інтэрнэце. Дзмітрый Мечыслававіч растлумачыў меры крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці (з улікам змяненняў заканадаўства) за загадзя ілжывыя паведамленні пра небяспеку, удзел непаўналетніх у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, здзяйсненне злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій і незаконнага абароту наркотыкаў, правілаў бяспечных паводзін дзяцей у побыце і на вадзе, а таксама недапушчальнасці наведвання імі кар'ераў, закінутых будынкаў і іншых аб'ектаў, якія прадстаўляюць пагрозу жыццю і здароўю; закрануў пытанне траўматызму дзяцей на дарогах у час хадзьбы ў школу і дадому, у час падвозу, у быце і на вадаёмах, напомніў аб правілах дарожнага руху.  Расказаў прыстутным аб злачынствах у сферы палавой недатыкальнасці, палавой свабоды непаўналетніх, аб падробках грашовых знакаў і адказнасці за фальшываманецтва.

2. Шылко В.В., начальнік Забалацкага ПАВП-11,   расказаў аб правядзенні рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам”.  Віталій Віктаравіч  засяродзіў увагу бацькоў на забеспячэнні комплекснай бяспекі дзяцей у перыяд летніх канікул. Звярнуў  увагу на важнасць ўзаемадзеяння сям’і і школы па пытаннях прафілактыкі пажараў і кожнадзённага напамінання аб правілах пажарнай бяспекі.  "Гаварыць аб пажарнай бяспецы патрэбна ў даверлівых абставінах, а таксама паказваць свой станоўчы прыклад.  Перш чым патрабаваць што-небудзь ад сваіх дзяцей, патрэбна ў першую чаргу самім заўсёды выконваць правілы пажарнай бяспекі, і  недапусціма астаўляць непаўналетніх адных дома без догляду дарослых, так як мы, дарослыя,  нясём адказнасць за жыццё дзяцей" -  папярэдзіў Віталій Віктаравіч. А таксама напомніў аб правілах карыстання электрапрыборамі, печкамі, катламі.

3. Аб удзеле і падтрымцы бацькоў і педагогаў у пераадоленні крызісных сітуацый у дзяцей і падлеткаў расказала Эйсмунт Г.Б., педагог-псіхолаг Радунскага СПЦ.  Ганна Багданаўна азнаёміла бацькоўскую грамадскасць з прыкметамі крызіснага становішча у дзяцей рознага узросту, расказала аб магчымасцях атрымання кваліфіцыраванай дапамогі спецыялістаў, аб арганізацыі адэкватнай бацькоўскай падтрымкі свайму дзіцяці.

4. Галаўня Г.І.,  педагог сацыяльны Радунскага СПЦ падрабязна растлумачыла парадак правядзення сацыяльна небяспечнага раследвання і прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, крытэрыях і паказчыках сацыяльна небяспечнага становішча згодна з Пастановай Савета Міністраў РБ ад 15.01.2020 №22.  Педагог сацыяльны  расказала аб магчымасцях атрымання розных відаў дапамогі ва УЗ, СПЦ, ТЦСАН раёна, назвала кантактныя тэлефоны і тэлефон даверу. Для бацькоў і педагогаў  раздала памяткі: "Лячэнне алкагалізма - новае жыццё.", "Крытэрыі сацыяльна небяспечнага становішча дзяцей".

5. Аб ходзе падрыхтоўкі да летняй аздараўленчай кампаніі “ЛЕТА-2021” паведаміла Коцік В.У., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Фотасправаздача

<font face="Times New Roman, serif"> </font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.