Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці Хатынскай трагедыі

Дата: 22 марта 2021 в 12:12, Обновлено 22 марта 2021 в 13:59
Автор: Крысь О. Н.
298 просмотров

Нізка галовы схіліўшы, памаўчым...

Напярэдадні памятнай даты хатынскай трагедыі на Воранаўшчыне адбыўся мітынг-рэквіем. 

Акцыя "Памяць" аб'яднала ўсіх беларусаў напярэдадні 78-й гадавіны Хатынскай трагедыі. Хатынь - гэта помнік усім папялішчам вайны на беларускай зямлі. Кожны, хто прыходзіць пакланіцца журботным мясцінам, забірае з сабой, нават не ўсведамляючы гэтага,  маленькі агонь вялікай памяці нашага народа.

За гады акупацыі ў Вялікую Айчынную вайну тысячы падобных трагедый адбыліся на шматпакутнай беларускай зямлі. У 1943 году жудасная карная аперацыя патрэсла і невялікую вёсачку Вараноўшчыны - Пасека-Дварчаны. З-за падазрэнняў у сувезях з партызанамі фашысты жорстка расправіліся з 18 яе жыхарамі. Нявіннымі ахвярамі ў асноўным сталі жанчыны і дзеці. На магіле ў пачатку 1980-х быў усталяваны помнік.

Напярэдадні Дня памяці хатынскай трагедыі да яго падножжа ускласці кветкі, запаліць лампадкі прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, дэпутацкага корпуса, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, моладзь і вучні нашай установы адукацыі. Найбольш пераканаўча усякіх слоў у гэты дзень была інсталяцыя: на фоне магіл - сіратліва «заплаканая» брамка, дзіцячы боцік і скрываўленая чэрнь зямлі. Быццам на імгненне ажылі тыя, чыім марам і планам ніколі не спраўдзіцца: дзяўчына ў выпускной сукенцы, дзеткі  прыціскаюцца да маці, сяброўкі мараць пра сустрэчу з любімымі...

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.