Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прэзентацыя страў беларускай кухні

Дата: 20 февраля 2021 в 14:23, Обновлено 23 февраля 2021 в 17:02
Автор: Крысь О. Н.
269 просмотров

Завяршыўся  тыдзень  беларускай  мовы  ў  школе  прэзентацыяй  страў  беларускай  кухні. Стаяў  вялікі  стол, засланы  прыгожым  абрусам.  Прыемны  пах  казытаў  нос  яшчэ  на  першым  паверсе. Чаго  там  толькі  не  было! Міжволі  ўспомніліся  радкі   з  верша  П.Броўкі  “Калі  ласка!”:

Бульба, смажаніна  і  каўбаска,

Пакаштуйце, людцы, калі  ласка!

Паспытаць  на  смак  навучэнцы  прапаноўвалі  і  апетытную  каўбаску, і  вяндліну, і  дранікі, і  бліны  з  мачанкай. Былі  на  стале  і  капуста  квашаная, і  агуркі  салёныя, кісель  аўсяны, “вушкі” з  макам, баравічкі  марынаваныя. Дзеці  прэзентавалі  свае  стравы, а  таксама  падзяліліся  рэцэптамі  іх  прыгатавання. Шумна  і  весела  прайшла  дэгустацыя  страў. Задаволены  былі  ўсе.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.