Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды"

Дата: 23 декабря 2019 в 16:25, Обновлено 23 декабря 2019 в 19:40
Автор: Вентис С. Ф.
421 просмотр

       Зіма - час цудаў  і святаў. З прыходам зімы з'яўляецца нейкае дзіўнае адчуванне, быццам чары і цуды рассеяны  ў паветры. Здаецца, вось-вось адбудзецца нешта асаблівае і нечаканае, а на душы без асаблівай прычыны становіцца лёгка і радасна. Шмат хто верыць у навагоднія цуды, бо Новы год і Каляды і ёсць цуд. Змена аднаго года іншым абавязкова павінна суправаджацца выкананнем жаданняў і добрымі цудамі. Здаўна людзі верылі ў Дзеда Мароза, Снягурку, верылі і ў тое, што ў іх ёсць памочнікі, з якімі яны абыходзяць дамы і раздаюць  падарункі.
    На працягу некалькіх гадоў  напярэдадні Калядаў і Новага года па ўсёй Рэспубліцы праходзіць дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды". Сімвал акцыі - чырвоная рукавічкамі, якая сімвалізуе імкненне дзяцей і моладзі Беларусі аддаць часцінку цяпла і акружыць клопатам, увагай людзей, асабліва ў навагоднія і калядныя дні.
       23 снежня ў ДУА «НПК Забалацкія яслі-сад - сярэдняя школа» адбыліся перадсвяточныя цуды. У школу «зазірнулі» Дзед Мароз і Снягурка ў суправаджэнні піянераў дружыны імя Юрыя Смірнова і валанцёраў  ГА «БРСМ», якія павіншавалі дзяцей - інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця  з надыходзячымі Калядамі і Новым годам, уручылі падарункі, сабраныя вучнямі НПК.
   Пазней Дзед Мароз са сваёй світай адправіліся віншаваць з надыходзячымі святамі ветэранаў педагагічнай працы, одзінокапражываючых  жыхароў аг.Заболоть, якім падарылі паштоўкі з сімвалам акцыі і невялікія сувеніры, зробленыя ўмелымі рукамі ў «Майстэрні Дзеда Мароза»

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.