Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першы ўрок "Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!»

Дата: 21 августа 2019 в 14:57, Обновлено 2 сентября 2019 в 12:26
Автор: Вентис С. Ф.
344 просмотра

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прапануе правесці першы ўрок 2 верасня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пад назвай " Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!».

Выдатныя словы песняра беларускага народа Янкі Купалы сугучныя з тэмай Года малой радзімы, падкрэсліваюць суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь, які ўмацаваўся за 25 гадоў існавання інстытута прэзідэнцтва ў нашай краіне. Ключавой ідэяй першага ўрока стануць словы кіраўніка дзяржавы, якія прагучалі на ўрачыстым сходзе да Дня Незалежнасці: " І тое, што за чвэрць стагоддзя сваёй незалежнасці ва ўмовах магутнага палітычнага, інфармацыйнага, эканамічнага ціску нам удалося абараніць суверэнітэт, захаваць мір і парадак у краіне, – гэта стала нашай з вамі агульнай перамогай у новай гісторыі". 
Таксама падчас першага ўрока знойдзе сваё адлюстраванне тэма Вялікай Перамогі. 
Правядзенне першага ўрока на названую тэму будзе спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў, фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі і надасць новы імпульс арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў новым навучальным годзе.

Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні першага ўрока ў  2019/2020 н.г.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.