Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Плата за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі ў 2019/2020 н.г.

Дата: 8 августа 2019 в 09:54
Автор: Вентис С. Ф.
302 просмотра

Згодна з пастановай урада ад 28 жніўня 2018 года № 621 "Аб унясенні змяненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. № 839" устаноўлена (зменена) плата за падручнікі і дапаможнікі ў 2018/2019 навучальным годзе. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У новым навучальным годзе ўстаноўлена адзіная плата за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі для ўсіх навучэнцаў.

Так, пастановай № 621 "Аб унясенні змяненняў у Пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. №839" устаноўлена плата за падручнікі і дапаможнікі для дашкольнікаў у 0,2 базавыя велічыні-4,9 рубля. За карыстанне камплектам падручнікаў па праграме агульнай сярэдняй адукацыі-0,5 Б. В.-12,25 рубля.  Бацькі павінны ўнесці плату да 1 кастрычніка бягучага года.

Як растлумачылі ў Галоўным упраўленні эканомікі адукацыі Міністэрства, усе ўстаноўленыя раней ільготы (бясплатнае карыстанне для асобных катэгорый грамадзян і зніжэнне кошту для шматдзетных сем'яў) застаюцца ў сіле.

Нагадаем, бясплатнае карыстанне падручнікамі ўстанаўліваецца (ч. 2 п. 2 арт. 39 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі) для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да васемнаццаці гадоў, інвалідаў з дзяцінства;дзяцей з сем'яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзярждапамогі на дзяцей старэйшых за тры гады; навучэнцаў, якія з'яўляюцца членамі сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 3.2, 3.4 і 3.7 п. 3, п. 10 і падпунктах 12.2 і 12.3 п. 12 арт. 3 Закона Рэспублікі Беларусь (ад 14.06.07 г.) «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян".

Для ўстанаўлення бясплатнага карыстання падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі неабходна прадаставіць пасведчанне інваліда, заяву на імя дырэктара. Для зніжэння платы за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі (50%): пасведчанне шматдзетнай сям'і – для сем'яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, заява на імя дырэктара.

Раней плата за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі для навучэнцаў 1-11-х класаў бралася ў памеры 50% кошту камплектаў гэтых падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Плата за карыстанне навучальнымі дапаможнікамі для дашкольнікаў бралася ў памеры іх поўнага кошту.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.