Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Арганізацыя прыёму дзяцей у 1 клас у 2019-2020 н. г.

Дата: 26 июля 2019 в 09:37
Автор: Вентис С. Ф.
271 просмотр

У адпаведнасці з пунктам 95 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі ад 20.12.2011 №283 (у рэдакцыі ад 03.03.2018 №10), прыём дакументаў у першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня па 28 жніўня.   

    У адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі " ў І клас установы агульнай сярэдняй адукацыі прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у І клас асобы, якому шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

 Для арганізацыі навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця дадаткова прадастаўляецца заключэнне цэнтра карэкцыйна - развіваючага навучання і рэабілітацыі.

  Для арганізацыі навучання на даму дадаткова прадастаўляецца даведка ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (з указаннем тэрмінаў навучання) і дадатковую заяву ўстаноўленага ўзору (запаўняецца ва установе адукацыі).

Пералік дакументаў для паступлення ў 1 клас:

1. Заява законных прадстаўнікоў дзіцяці ўстаноўленага ўзору (запаўняецца ва установе адукацыі);

2.  Медыцынская даведка аб стане здароўя ўстаноўленага ўзору;

3.  Копія пасведчання аб нараджэнні і арыгінал (для зверкі);

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.