Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першы ўрок "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння"

Дата: 1 сентября 2023 в 21:39
84 просмотра

Першы ўрок "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння" быў прысвечаны маральным каштоўнасцям і адзінству беларусаў. Значным момантам урока сталі асноўныя напрамкі і дасягненні міралюбівай палітыкі Беларусі, меры, што прымаюцца дзяржавай па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. Навучэнцы зразумелі, што будучыню можна пабудаваць толькі ў мірнай, незалежнай і суверэннай дзяржаве. Агульная задача - працаваць на карысць нашай малой радзімы і ўсёй краіны, памятаць і захоўваць дасягненні нашых продкаў, памнажаць іх, а таксама дасягаць новых вяршыняў у развіцці беларускай дзяржавы і грамадства. Толькі мірнай працай і стварэннем мы захаваем моцную і незалежную Рэспубліку Беларусь.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.