Навіны 7 класс
7 мая навучэнцы 6-га класа прынялі ўдзел у мітынгу памяці "Ніколі не забудзем"
2 мая ў піянерскім атрадзе "Брыганціна" прайшоў піянерскі збор "Мая Радзіма"
Віншуем Кучынскую А. з перамогай у XIX раённай навукова-практычнай канферэнцыі "Дорога в будущее" у секцыі "Хімія" з даследчай работай "Духи - аромат мечты во флаконе" (кіраўнік Міхайлава Я.Я.)
23 красавіка ў школьным этнаграфічным музеі "Спадчына" кіраўнік Фойшніс Ф.С. і класны кіраўнік 6-га класа Міхайлава Я.Я. правялі Адзіны ўрок для навучэнцаў 6-га класа на тэму "Чарнобыль. Гэта не павінна паўтарыцца."
11 красавіка ў 6-м класе прайшоў адзіны ўрок да Міжнароднага дня вызвалення вязняў нацысцкіх канцлагераў
9 красавіка ў 6-ым класе прайшоў адзіны ўрок "Скрозь церні да зорак", прысвечаны Дню касманаўтыкі
Навучэнцы 6-га класа выйшлі на суботнік і прыбралі тэрыторыю школы
В 6-ом классе прошёл Единый урок, посвящённый Дню единения народов Беларуси и России
5 сакавіка класным кіраўніком Міхайлавай Я.Я. і хлопчыкамі 6-га класа для дзяўчынак-аднакласніцаў была падрыхтавана і праведзена на пярэдадні свята 8 Сакавіка гульнявая праграма "А, ну, дзяўчынкі"
24 лютага навучэнцы 6-га класа разам з класным кіраўніком Міхайлавай Я.Я. адправіліся на экскурсію ў г.Гродна, дзе наведалі Стары замак, музей-аптэку, пажарную каланчу і гандлёва-забаўляльны цэнтр "Трыніці"
13.02.24г. у 6-м класе класны кіраўнік Міхайлава Я.Я. і кіраўнік музея "Спадчына" Войшніс Ф.С. падрыхтавалі і правялі вусны часопіс "Афганістан баліць у маім сэрцы"
01.02.2024г. у 6 класе у рамках месячніка "Сыны Бацькаўшчыны" прайшла інфармацыйная гадзіна "Ёсць такая прафесія Радзіму абараняць", якую падрыхтавалі і правялі класны кіраўнік Міхайлава Я.Я. і загадчык бібліятэкі Шыліна С.П. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй Дня юнага героя-антыфашыста, жыццём і подзвігам некаторых герояў, наведалі выставу і паглядзелі фільм.
30-га студзеня ў піянерскім атрадзе "Брыганціна" прайшоў піянерскі збор "Яны змагаліся за Радзіму"
Навучэнцы 6-га класа прынялі актыўны ўдзел у экалагічнай акцыі "Дапаможам зімуючым птушкам" у рамках праекта "Зялёная школа" вырабілі кармушкі для падкормкі птушак і развесілі ў школьным садзе.
Валанцёры з 6-га класа наведаліся да адзінока пражываючых настаўнікаў-пенсіянераў Мерляка В.А. і Шарневіч Л.Л. і ачысцілі падворкі ад снегу ў рамках акцыі "Зимняя пора добрых дел"
12 января в 6-м классе прошёл единый урок «Ола – сестра Хатыни» с целью углубления знаний учащихся об историческом прошлом белорусского народа, формировании представлений о геноциде белорусского народа в годы Великой Отечественной войны посредством знакомства с трагическими событиями в д. Ола.
20 снежня ў 6-м класе прайшла класная гадзіна - інтэлектуальны занятак у бібліятэцы, прысвечаны Еўфрасінні Полацкай - нашай святой, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі
1 снежня навучэнцы 6-га класа разам з класным кіраўніком Міхайлавай Я.Я. і загадчыкам школьнага этнаграфічнага музея "Спадчына" Войшніс Ф.С. адправіліся на экскурсію па маршруту "Забалаць - Курчоўцы - Місявічы - Забалаць". Шасцікласнікі разам з удзельнікамі ансамбля "Курчоўскія напевы" і загадчыкам Курчоўскага сельскага клуба Васько В.І. паказалі свята "Багач" для мясцовых жыхароў. А затым пабывалі на механдвары КСУП "Місявічы".