Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першы ўрок «Гістарычная памяць - дарога ў будучыню»

Дата: 1 сентября 2022 в 15:06
131 просмотр

1 верасня - гэта святочны дзень для ўсіх школьнікаў. Першы школьны ўрок у новым навучальным годзе быў прысвечаны Году гістарычнай памяці, абвешчанаму ў Беларусі ў 2022 годзе - "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!"

На ўроку васьмікласнікі даведаліся аб вялікіх людзях беларускай зямлі, аб святых месцах ушанавання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны - гэта аб Хатыні, аб героях Брэсцкай крэпасці. Асаблівую ўвагу ўдзялілі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя Беларусі шматгранная, у нас было шмат трагічных і гераічных старонак у любым гістарычным перыядзе, але нам заўсёды было чым ганарыцца. Найперш тым, што нашы продкі тысячагоддзямі жылі на гэтым геапалітычным скрыжаванні, праз якое пракаціліся тысячы ваенных канфліктаў. Нягледзячы на ​​гэта, мы абаранілі сваё права жыць і развівацца на гэтай Зямлі.
Без ведання мінулага немагчыма паспяховая будучыня. Менавіта таму на дзяржаўным узроўні такая вялікая ўвага надаецца захаванню гістарычнай памяці, гераічнай спадчыны і праўды пра ўсе перыяды жыцця нашага народа. Выхаванне  гарманічнай асобы немагчыма без ведання гісторыі краіны, роднага краю. Аб гэтым вёўся дыялог на першым уроку ў гэтым навучальным годзе.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.