Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Піянерская лінейка "Рэха Афганістана"

Дата: 17 февраля 2020 в 14:21
Автор: Вентис С. Ф.
274 просмотра

15 лютага - Дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана - даніна памяці ўсім, хто мае дачыненне да гераічнай і трагічнай афганскай вайны. Шмат гора, бед і пакут прынеслі нашаму народу гэтыя дзевяць гадоў жорсткіх бітваў у чужым краі. Але і там, у далёкім Афганістане, савецкія воіны праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць і высакароднасць.
Мы не маем права, забываць вайну ў Афганістане. На ёй абарвалася жыццё тысячы сыноў, якіх не дачакаліся маці. Не забудуць гэтую вайну тыя, хто там ваяваў, тыя, хто твар у твар сутыкнуўся са смерцю.
     14 лютага 2020г. піянеры дружыны імя Юрыя Смірнова сабраліся, каб успомніць тых людзей, з якіх цяперашнія хлапчукі могуць браць прыклад. Мерапрыемства прайшло ў форме вуснага часопіса «Рэха Афганістана». Актывісты дружыны перагарталі старонкі вуснага часопіса - «Летапіс вайны», «Нашы землякі - удзельнікі Афганскай вайны», «Песні, апаленыя Афганістанам» і «Памяць».
    Першая старонка прысвечана пачатку ваенных дзеянняў у Афганістане: пачатак ўводу абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў на тэрыторыю Афганістана, выкананне задач і аперацый савецкімі войскамі  па ўрэгуляванню «афганскай праблемы». Таксама піянеры  расказалі, як ажыццяўляўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана і пра страты на вайне.
    Сярод савецкіх салдат, якія выконвалі свой воінскі абавязак удалечыні ад Радзімы, былі і нашы землякі - жыхары аграгарадка Забалаць і прылеглых вёсак, жыхары Воранаўскага раёна, якія праходзілі службу ў розных вайсковых частках Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. Нашым землякам, прысвечана другая старонка часопіса: Адаміцкаму В.І., Пабудка  А.А., Латушка А.С., Басько В.У.
     Трэцяя старонка часопіса «Песні, апаленыя Афганістанам». На вайне нельга абысціся без песні. Яна падтрымлівала салдат, ўмацоўвала іх дух. Песні Афгана - гэта боль ад страт, гэта надзея застацца ў жывых і вярнуцца дадому, гэта памяць пра тых, хто назаўсёды застаўся на зямлі Афгана.
Яны былі рэхам і сімвалам вайны. З імі на вуснах ішлі ў рэйды, паміналі загінуўшых  таварышаў, вярталіся дадому ў Савецкі Саюз. Піянеры паглядзелі відэакліп песні «Памяць» гурта «Блакітныя берэты».
     «Памяць» - апошняя старонка часопіса, на якой піянеры ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у перыяд Афганскай вайны, нягледзячы ні на што, яны сумленна выконвалі свой грамадзянскі абавязак, заставаліся вернымі прысязе да канца.

Фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.