Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навучэнцы шостага класа наведалі гісторыка-культурны комплекс “Гродзенская крэпасць. Партызанскі лагер”.

Дата: 1 октября 2022 в 18:52, Обновлено 9 октября 2022 в 23:57
134 просмотра

Ведаць гісторыю свайго краю, знакамітыя мясціны вельмі важна для кожнага чалавека. А асабліва гэта актуальна ў Год гістарычнай памяці.

Навучэнцы шостага класа наведалі гісторыка-культурны комплекс “Гродзенская крэпасць. Партызанскі лагер”. Дзеці даведаліся пра падзеі Першай  сусветнай  вайны, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай. Цікава расказаў экскурсавод пра партызанскі лагер з зямлянкамі камандзіраў, партызанскую лясную школу. Пазнаёміліся хлопчыкі і дзяўчынкі з ваеннай тэхнікай. Асабліва спадабаліся самалёты, бо ўсе не толькі рабілі фотаздымкі, але нават змаглі пасядзець за штурвалам.

Наступным месцам, якое наведалі навучэнцы, быў агратурыстычны комплекс “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”. Там дзеці пабывалі ў заапарку пад адкрытым небам, паглядзелі прыгожых коней у канюшні. З задавальненнем пакаталіся вярхом на кані пад пільнай увагай інструктара. Цікава было і ў кузні, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі ўбачылі, як працуе каваль, а таксама мелі магчымасць набыць сувеніры ручной работы. Напрыканцы экскурсіі  дзеці добра адпачылі ў гарадку актыўнага адпачынку “Вертыкаль”, дзе іх чакала мноства атракцыёнаў, конкурсаў, забаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.